bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Kings 8
2 Kings 8
Belarusian Bokun
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 9 →
1
І сказаў Элісэй той жанчыне, сына якой уваскрасіў: «Устань і ідзі разам з сям’ёй сваёй, і абжывіся на чужыне, там, дзе будзеш магчы, бо ГОСПАД спаслаў вялікі голад, які прыходзіць на гэтую зямлю на сем гадоў».
2
І сабралася жанчына, і зрабіла тое, што чалавек Божы сказаў ёй. І пайшла яна разам з сям’ёй сваёй, і абжылася у зямлі Філістынцаў на сем гадоў.
3
Праз сем гадоў жанчына вярнулася з зямлі Філістынцаў і пайшла да валадара прасіць пра вяртаньне дому ейнага і поля.
4
А валадар размаўляў з Гехазіем, слугою чалавека Божага, кажучы: «Раскажы мне пра ўсе вялікія справы, якія ўчыніў Элісэй».
5
І калі ён расказаў пра тое, як Элісэй уваскрасіў мёртвага, зьявілася жанчына, сына якой ён уваскрасіў, і маліла валадара пра вяртаньне дому свайго і поля свайго. І сказаў Гехазі: «Гаспадару мой, валадар, гэта тая жанчына і гэта той сын, якога ўваскрасіў Элісэй».
6
І спытаўся валадар жанчыну пра гэта, і яна расказала яму. І валадар даў ёй аднаго ўрадоўца і сказаў яму: «Вярні ёй усё, што яе, і ўсе прыбыткі з поля ад дня, у які пакінула яна зямлю, і аж да сёньняшняга дня».
7
І прыйшоў Элісэй у Дамаск, а ў той час хварэў Бэн-Гадад, валадар Сірыі. І паведамілі яму: «Прыйшоў сюды чалавек Божы».
8
І сказаў валадар Хазаэлю: «Вазьмі дары з сабою і ідзі насустрач чалавеку Божаму, і спытайся праз яго ГОСПАДА, ці паднімуся я з гэтае хваробы сваёй?»
9
І пайшоў Хазаэль на спатканьне Элісэя, маючы з сабой дары, і ўсе багацьці Дамаску, цяжарам на сорак вярблюдаў. І прыйшоў ён, і стаў перад ім, і сказаў: «Сын твой Бэн-Гадад, валадар Сірыі, паслаў мяне да цябе спытаць: “Ці я паднімуся з гэтае хваробы сваёй?”»
10
Элісэй сказаў: «Ідзі і скажы яму: “Паздаравееш”. Але ГОСПАД аб’явіў мне, што ён памрэ».
11
І наставіў Элісэй вочы свае на яго, і доўга ўглядаўся, аж той засмуціўся. І пачаў плакаць чалавек Божы.
12
І Хазаэль спытаўся ў яго: «Чаго плача гаспадар мой?» А ён адказаў яму: «Бо я ведаю, якое няшчасьце ты зробіш сынам Ізраіля: мураваныя гарады іхнія спаліш агнём, ваяроў іхніх выб’еш мячом, дзяцей пазабіваеш і цяжарных жанчынаў пасячэш».
13
А Хазаель сказаў: «Хто такі слуга твой, гэты сабака, каб рабіў такія вялікія рэчы?» І сказаў Элісэй: «ГОСПАД аб’явіў мне, што ты будзеш валадаром Сірыі».
14
І пайшоў ён ад Элісэя, і прыйшоў да гаспадара свайго. А той спытаўся ў яго: «Што сказаў табе Элісэй?» І ён адказаў: «Ён сказаў мне, што ачуняеш».
15
І прыйшоў Хазаэль на другі дзень, і ўзяў посьцілку, намачыў у вадзе і палажыў на твар ягоны, і той памёр. І Хазаель стаў валадаром замест яго.
16
У пяты год Ярама, сына Ахава, валадара Ізраіля, Егарам, сын Язафата, стаў валадаром Юды.
17
Меў ён трыццаць два гады, калі пачаў валадарыць, і восем гадоў валадарыў у Ерусаліме.
18
І хадзіў ён шляхам валадароў Ізраіля, як рабіў дом Ахава, бо дачка Ахава была жонкай ягонай, і рабіў ён тое, што ліхім было ў вачах ГОСПАДА.
19
Але ГОСПАД не хацеў зьнішчыць Юды дзеля слугі Свайго, Давіда, бо Ён абяцаў яму даць сьветач яму і сынам ягоным на ўсе часы.
20
За яго часам Эдом паўстаў, каб ня быць пад Юдай, і паставіў сабе валадара.
21
І пайшоў Егарам у Цаір, і ўсе калясьніцы ягоныя з ім. І ўстаў ён ноччу, і ўдарыў на Эдомцаў, якія акружылі яго і начальнікаў калясьніцаў, і ўцёк народ у намёты свае.
22
І Эдом узбунтаваўся, каб ня быць пад Юдай, па сёньняшні дзень. У той час адыйшла таксама Лібна.
23
А астатнія дзеяньні Егарама, і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды,
24
І заснуў Егарам з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з імі ў горадзе Давіда. Пасьля яго валадарыў Ахазія, сын ягоны.
25
У дванаццатым годзе Ярама, сына Ахава, валадара Ізраіля, пачаў валадарыць Ахазія, сын Егарама.
26
Ахазія меў дваццаць два гады, калі стаў валадаром, і адзін год валадарыў у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Аталія, дачка Омры, валадара Ізраіля.
27
І ён хадзіў шляхамі дому Ахава, і рабіў тое, што ліхім было у вачах ГОСПАДА, як дом Ахава, бо быў ён сваяком роду Ахава.
28
І пайшоў ён разам з Ярамам, сынам Ахава, ваяваць супраць Хазаэля, валадара Сірыі, у Рамот у Гілеадзе, і Сірыйцы паранілі Ярама.
29
І ён вярнуўся ў Ізраіль, каб лячыцца ад ранаў, якімі паранілі яго Сірыйцы ў Рамоце, калі ён ваяваў супраць Хазаэля, валадара Сірыі. А Ахазія, сын Егарама, валадар Юды, пайшоў адведаць Ярама, сына Ахава, у Езрээль, бо той хварэў.
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 9 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25