bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Kings 11
2 Kings 11
Belarusian Bokun
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 12 →
1
Калі Аталія, маці Ахазіі, даведалася, што сын ейны памёр, устала яна і выбіла ўсё насеньне валадарскае.
2
Але Егашэва, дачка валадара Егарама, сястра Ахазіі, узяла Ёаша, сына Ахазіі, і выкрала яго спасярод мардаваных сыноў валадара разам з карміцелькай ягонай, і схавала яго перад Аталіяй у пакоі спальным, і ня быў ён забіты.
3
І хаваўся ён з ёй шэсьць гадоў у Сьвятыні ГОСПАДА ў той час, калі Аталія валадарыла ў краіне.
4
А ў сёмы год Егаяда паслаў і ўзяў сотнікаў і целаахоўнікаў, і Карэтаў, і ўвёў іх да сябе ў Сьвятыню ГОСПАДА, і заключыў з імі запавет, і запрысягнуў іх у доме ГОСПАДА, і паказаў ім сына валадарскага.
5
І загадаў ім: «Гэта вось слова, які вы маеце выканаць. Адна трэйцяя частка вас, што прыходзіце ў суботу, будзе вартаваць пры палацы валадарскім.
6
Адна трэйцяя частка — пры браме Сур, а яшчэ адна трэйцяя — пры браме за целаахоўнікаў, і вартаваць Дом, каб не было пашкоджаньня.
7
І дзьве дружыны з вас, усе, што адыходзяць у суботу, будуць вартаваць пры Доме ГОСПАДА, пры валадару.
8
І атачыце яго, трымаючы зброю ў руцэ сваёй. І хто ўвойдзе да шыхтоў, няхай будзе забіты. І будзеце вы з валадаром, калі ён уваходзіць і выходзіць».
9
І зрабілі сотнікі ўсё, як ім загадаў сьвятар Егаяда. І ўзяў кожны людзей сваіх, якія прыходзілі ў суботу і адыходзілі ў суботу, і прыйшлі да сьвятара Егаяды.
10
І сьвятар раздаў сотнікам дзіды і шчыты валадара Давіда, якія былі ў Доме ГОСПАДА.
11
І стала варта, кожны са зброяй ў руцэ сваёй ад правага боку Дому аж да левага боку Дому, перад ахвярнікам у Сьвятыні вакол валадара.
12
І ён вывеў сына валадара, і ўсклаў на яго карону валадарскую і нараменьнік. І паставілі яны яго валадаром, і памазалі яго, і, пляскаючы ў далоні, крычалі: «Няхай жыве валадар!»
13
І пачула Аталія гоман народу, і выйшла да людзей у Сьвятыню ГОСПАДА.
14
І ўбачыла яна валадара, які стаяў на ўзвышэньні, паводле звычая, і князёў, і трубы каля валадара, і ўвесь народ зямлі, які цешыцца і трубіць у трубы. І разьдзёрла яна шаты свае, і крыкнула: «Змова, змова!»
15
А сьвятар Егаяда загадаў сотнікам і начальнікам войска, кажучы: «Выведзіце яе за агароджу Сьвятыні, а калі б хто пайшоў за ёй, няхай памрэ ад мяча». Бо сьвятар сказаў: «Не забівайце яе ў Сьвятыні ГОСПАДА».
16
І схапілі яе, і пацягнулі яе дарогай, па якой уяжджаюць коні ў палац, і там была яна забітая.
17
А Егаяда заключыў запавет паміж ГОСПАДАМ і валадаром і народам, каб быў ён народам ГОСПАДА, і паміж валадаром і народам.
18
І ўвесь народ зямлі ўвайшоў у дом Баала, і зруйнавалі яго, і ахвярнікі ягоныя і балванаў разьбілі ўшчэнт, а Маттана, сьвятара Баала, забілі перад ахвярнікамі. І сьвятар паставіў варту пры Доме ГОСПАДА.
19
І ўзяў ён сотнікаў, Карэтаў і целаахоўнікаў, і ўвесь народ зямлі, і вывелі яны валадара з Дому ГОСПАДА, і павялі праз браму целаахоўнікаў у палац, і там сеў ён на пасадзе валадарскім.
20
І радаваўся ўвесь народ зямлі, і горад напоўніўся супакоем. А Аталію забілі мячом у доме валадарскім.
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 12 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25