bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Kings 14
2 Kings 14
Belarusian Bokun
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 15 →
1
У другім годзе Егааша, сына Егаахаза, валадара Ізраіля, Амазія, сын Ёаша, стаў валадаром Юды.
2
Меў ён дваццаць пяць гадоў, калі пачаў валадарыць, і дваццаць дзевяць гадоў быў валадаром у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Егааддан з Ерусаліму.
3
І хадзіў ён справядліва ў вачах ГОСПАДА, але ня так, як Давід, бацька ягоны, і рабіў ён усё так, як бацька ягоны, Ёаш.
4
Толькі ўзгоркі не былі зьнішчаны, і народ складаў ахвяры крывавыя і кадзіў на ўзгорках.
5
І калі ўмацаваў ён уладу сваю, ён забіў слугаў сваіх, якія забілі валадара, бацьку ягонага.
6
Але сыноў іхніх не забіваў, паводле таго, што напісана ў Кнізе Закону Майсея, як загадаў ГОСПАД, кажучы: «Бацькі ня будуць пакараныя сьмерцю за сыноў, а сыны не памруць за правіны бацькоў, але кожны за грэх свой сьмерцю памрэ».
7
Ён пабіў Эдом у Даліне Солі, лікам дзесяць тысячаў, і захапіў Сэлю ў бітве, і назваў яе Ёктээль, і так ёсьць па сёньняшні дзень.
8
Тады Амазія паслаў пасланцоў да Егааша, сына Егаахаза, сына Егу, валадара Ізраіля, кажучы: «Прыйдзі і пабачымся!»
9
Але Егааш, валадар Ізраіля, перадаў Амазіі, валадару Юды, такі адказ: «Церне на Лібане пераслаў кедру на Лібане просьбу: “Дай дачку сваю сыну майму за жонку”. Але прыйшлі дзікія зьвяры, якія на Лібане, і вытаптапталі церне.
10
Ты пабіў Эдома і сэрца тваё ўзганарылася. Будзь сабе слаўны, але заставайся ў доме сваім! Навошта ты выклікаеш няшчасьце, каб упаў ты і Юда разам з табою?»
11
Але Амазія не паслухаў. І выйшаў Егааш, валадар Ізраіля, і ваявалі ён і Амазія, валадар Юды.
12
І Юда быў пабіты Ізраілем і ўцёк кожны ў намёт свой.
13
А Егааш злавіў Амазію, валадара Юды, сына Ёаша, сына Ахазіі, у Бэт-Шэмэшы і завёў яго ў Ерусалім, і зрабіў вылам у муры Ерусаліма ад брамы Эфраіма аж да брамы Вуглавой на чатырыста локцяў
14
і забраў усё золата і срэбра, і ўсе рэчы, якія знаходзіліся ў Доме ГОСПАДА і ў скарбніцах палацу валадарскага, і ўзяў закладнікаў, і вярнуўся ў Самарыю.
15
А астатнія дзеяньні Егааша, і мужнасьць ягоная, з якою ваяваў ён супраць Амазіі, валадара Юды, запісаная ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.
16
І заснуў Егааш з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў Самарыі разам з валадарамі Ізраіля. Пасьля яго стаў валадаром сын ягоны Ерабаам.
17
А Амазія, сын Ёаша, валадар Юды, жыў яшчэ пятнаццаць гадоў пасьля сьмерці Егааша, сына Егаахаза, валадара Ізраіля.
18
А іншыя дзеяньні Амазіі запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.
19
І зрабілі супраць яго змову ў Ерусаліме, але ён уцёк у Ляхіш. І паслалі за ім у Ляхіш, і там забілі яго.
20
І прывезьлі яго коньмі, і быў ён пахаваны ў Ерусаліме з бацькамі сваімі ў горадзе Давіда.
21
А ўвесь народ Юды ўзяў Азарыю, які меў шаснаццаць гадоў, і паставілі яго валадаром на месца бацькі ягонага, Амазіі.
22
Ён умацаваў Элят і вярнуў яго Юдзе пасьля таго, як заснуў валадар з бацькамі сваімі.
23
У пятнаццатым годзе Амазіі, сына Ёаша, валадара Юды, Ерабаам, сын Егааша, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на сорак адзін год.
24
І дапускаўся ён ліхоты ў вачах ГОСПАДА, і не адвярнуўся ад усіх грахоў Ерабаама, сына Навата, які ўводзіў у грэх Ізраіля.
25
Ён вярнуў межы Ізраіля ад уваходу ў Хамат і аж да мора Арабы паводле слова ГОСПАДА, Бога Ізраіля, якое сказаў Ён праз слугу Свайго Ёну, сына Амітая, прарока, які быў з Гат-Гахэфэру.
26
Бо бачыў ГОСПАД вялікае гора Ізраіля, бо не было ані нявольніка, ані вольнага, хто б дапамог Ізраілю.
27
І не захацеў ГОСПАД выкараніць імя Ізраіля з-пад неба, але ўратаваў яго рукою Ерабаама, сына Егааша.
28
А астатнія дзеяньні Ерабаама, і мужнасьць ягоная, з якой ён ваяваў і з якою вярнуў Ізраілю Дамаск і Хамат, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.
29
І супачыў Ерабаам з бацькамі сваімі, валадарамі Ізраіля, а сын ягоны Захарыя стаў валадаром пасьля яго.
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 15 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25