bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Kings 16
2 Kings 16
Belarusian Bokun
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 17 →
1
У сямнаццатым годзе Пэкаха, сына Рэмаліі, Ахаз, сын Ётама, стаў валадаром Юды.
2
Ахаз меў дваццаць гадоў, калі стаў валадаром, і шаснаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме. І не рабіў ён таго, што падабалася ГОСПАДУ, Богу ягонаму, як Давід, бацька ягоны,
3
але хадзіў ён шляхам валадароў Ізраіля, і нават сына свайго правёў праз агонь па звычаю паганцаў, якіх ГОСПАД выгнаў перад сынамі Ізраіля.
4
І складаў ён ахвяры крывавыя і кадзіў на ўзгорках, на ўзвышшах, і пад кожным зялёным дрэвам.
5
Тады Рэцын, валадар Сірыі, і Пэках, сын Рэмаліі, валадар Ізраіля, пайшлі ваяваць супраць Ерусаліма. І трымалі яны Ахаза ў аблозе, але не далі рады перамагчы.
6
У той час Рэцын, валадар Сірыі, далучыў Элят да Эдому і выгнаў Юдэяў з Эляту. І прыйшлі Эдомцы ў Элят, і абжыліся там да сёньняшняга дня.
7
І паслаў Ахаз пасланцоў да Тыглят-Пілесэра, валадара Асірыі, паведамляючы: «Я — слуга твой і сын твой. Прыйдзі і выратуй мяне з рукі валадара Сірыі і з рукі валадара Ізраіля, якія напалі на мяне».
8
І сабраў ён срэбра і золата, якое мог знайсьці ў Доме ГОСПАДА і ў скарбніцы валадарскай, і паслаў як дар валадару Асірыі.
9
І паслухаў яго валадар Асірыі, і прыйшоў у Дамаск, і зьнішчыў яго, і жыхароў ягоных перасяліў у Кір, і Рэцына забіў.
10
І пайшоў валадар Ахаз на спатканьне з Тыглят-Пісесэрам, валадаром Асірыі, у Дамаск, і ўбачыў ахвярнік у Дамаску. І валадар Ахаз пераслаў сьвятару Урыі выяву ахвярніка і ўзор усёй пабудовы ягонай.
11
І пабудаваў сьвятар Урыя ахвярнік паводле ўсяго таго, што прыслаў валадар Ахаз з Дамаску, і зрабіў гэта сьвятар Урыя, пакуль вярнуўся валадар Ахаз з Дамаску.
12
Калі вярнуўся валадар з Дамаску і ўбачыў ахвярнік, то прыступіўся да ахвярніка і склаў на ім ахвяру.
13
І спаліў ён цэласпаленьне і ахвяру хлебную, і выліў ахвяру вадкую, а крывёй ахвяраў мірных сваіх пакрапіў ахвярнік.
14
А мядзяны ахвярнік, які стаяў перад ГОСПАДАМ, ён загадаў прыбраць з пярэдняга боку Сьвятыні, спаміж ахвярніка і Сьвятыні ГОСПАДА, і паставіў яго побач ахвярніка [новага] на поўначы.
15
А сьвятару Урыі валадар Ахаз загадаў: «На вялікім ахвярніку палі ранішняе цэласпаленьне і ахвяру хлебную вячэрнюю, ахвяру цэласпаленьня валадара і ягоную ахвяру хлебную, ахвяру цэласпаленьня ўсяго народу зямлі, ягоныя ахвяры хлебныя і ахвяры вадкія. І вылівай на яго ўсю кроў ахвяраў цэласпаленьня і кроў ахвяраў крывавых. А ахвярнік мядзяны будзе ў распараджэньні маім».
16
І святар Урыя споўніў усё, што яму загадаў валадар Ахаз.
17
І валадар Ахаз абламаў ліштвы з падставаў, і зьняў з іх умывальнікі, і зьняў мора з валоў мядзяных, якія пад ім былі, і паставіў яго на каменную падлогу.
18
І прыбраў дзеля валадара Асірыі ён крыты суботні праход, які пабудавалі пры Сьвятыні, і вонкавы ўваход для валадара ў Сьвятыню ГОСПАДА.
19
А іншыя дзеяньні Ахаза і ўся дзейнасьць ягоная запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.
20
І супачыў Ахаз з бацькамі сваімі і быў пахаваны з імі ў горадзе Давіда. Пасьля яго стаў валадарыць сын ягоны Эзэкія.
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 17 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25