bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Kings 25
2 Kings 25
Belarusian Bokun
← Chapter 24
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
1
У дзявятым годзе валадараньня ягонага, у дзясятым месяцы, у дзясяты дзень месяца прыйшоў Нэвухаднэцар, валадар Бабілонскі, з усім войскам сваім да Ерусаліму, і аблажыў яго, і збудаваў вакол яго валы.
2
І горад быў у аблозе аж да адзінаццатага году валадара Сэдэкіі.
3
У дзявяты дзень месяца пачаўся голад у горадзе, і не было ўжо хлеба для народу зямлі.
4
І быў зроблены вылам у муры гораду, і ноччу ўсе ваяры ўцяклі з гораду між мурамі, што каля саду валадарскага, а Халдэйцы былі вакол гораду. І выйшлі яны дарогай у кірунку Арабы.
5
І войска Халдэйцаў кінулася ў пагоню за валадаром, і дагналі яго на раўніне каля Ерыхону, і ўсё войска ягонае рассыпалася і пакінула яго.
6
І схапілі валадара, і прывялі да валадара Бабілонскага ў Рыўлю, і выдадзены быў на яго прысуд.
7
І сыноў Сэдэкіі забілі на вачах ягоных, а яму вырвалі вочы, і закулі яго ў мядзяныя кайданы, і адвялі ў Бабілон.
8
У пятым месяцы, у сёмы дзень месяца, а гэта быў дзевятнаццаты год Нэвухаднэцара, валадара Бабілонскага, увайшоў у Ерусалім Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, слуга валадара Бабілонскага.
9
І спаліў ён Дом ГОСПАДА, і палац валадара, і ўсе дамы ў Ерусаліме, і кожны вялікі дом спаліў агнём.
10
І войска Халдэйскае, якое было разам з начальнікам целаахоўнікаў, збурыла ўвесь мур вакол Ерусаліму.
11
А рэшту народу, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія перайшлі да валадара Бабілонскага, а таксама людзей простых Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, перасяліў у няволю.
12
Толькі некаторых бедных людзей зямлі начальнік целаахоўнікаў пакінуў як вінаградараў і земляробаў.
13
І паламалі Хэлдэйцы мядзяныя слупы ў Доме ГОСПАДА, і падставы, і мора мядзянае, і забралі медзь іхнюю ў Бабілон.
14
І забралі катлы, лапаткі, нажніцы, лыжкі і ўвесь посуд мядзяны, якім карысталіся пры служэньні.
15
Начальнік целаахоўнікаў забраў таксама кадзільніцы і келіхі, якія былі з золата і срэбра.
16
А медзі з двух слупоў і аднаго мора, і падставаў, якія Салямон зрабіў для Дому ГОСПАДА, нельга было зважыць.
17
Васямнаццаць локцяў меў у вышыню адзін слуп, і галавіца ягоная была з медзі, а вышыня галавіцы была пяць локцяў. Вакол галавіцы было сеціва з яблыкамі гранату, усё з медзі. І другі слуп меў таксама сеціва.
18
Начальнік целаахоўнікаў узяў таксама Сэраю, першасьвятара, і намесьніка ягонага Сафонію, а таксама трох прыдзьвернікаў.
19
А з горада ўзяў ён аднаго эўнуха, які быў начальнікам войска, і пяць чалавек з атачэньня валадара, якіх знайшлі ў горадзе, галоўнага пісара войска, які запісваў у войска народ зямлі, а таксама шэсьцьдзесят людзей простых, што былі ў горадзе.
20
І ўзяў іх Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, і завёў да валадара Бабілонскага ў Рыўлю.
21
І валадар Бабілонскі загадаў забіць іх, і замардаваў іх у Рыўлі, у зямлі Хамат. І быў Юда выселены з зямлі сваёй.
22
А над народам, што застаўся ў зямлі Юды, які пакінуў Нэвухаднэцар, валадар Бабілонскі, паставіў начальнікам Гедалію, сына Ахікама, сына Шафана.
23
І ўсе начальнікі войска і людзі іхнія, даведаўшыся, што валадар Бабілонскі прызначыў Гедалію начальнікам, прыйшлі да Гедаліі ў Міцпу. І прыйшлі Ізмаэль, сын Нэтаніі, Ёханан, сын Карэаха, Сэрая, сын Танхумэта з Нэтофы, і Язанія, сын Маахата, яны і людзі іхнія.
24
І пакляўся Гедалія ім і людзям іхнім, і сказаў ім: «Ня бойцеся служыць Халдэйцам, жывіце на зямлі і служыце валадару Бабілонскаму, і добра будзе вам”».
25
Але ў сёмы месяц прыйшоў Ізмаэль, сын Нэтаніі, сына Элішамы, з роду валадарскага, і дзесяць чалавек з ім, і забілі яны Гедалію, а таксама Юдэяў і Халдэйцаў, якія былі з ім у Міцпе.
26
І ўстаў увесь народ, ад малога да вялікага, і начальнік войска, і пайшлі ў Эгіпет, бо баяліся Халдэйцаў.
27
І сталася ў трыццаць сёмым годзе пасьля высяленьня ў няволю Егаяхіна, валадара Юды, у дванаццаты месяц, у дваццаць сёмы дзень месяца, Эвіль-Мэрадах, валадар Бабілонскі, у год, у які пачаў валадарыць, вызваліў Егаяхіна, валадара Юды, з вязьніцы.
28
І ён гаварыў з ім ласкава, і падняў пасад ягоны па-над пасадамі валадароў, якія былі з ім у Бабілоне.
29
І зьняў Егаяхін шаты вязьнічныя, і еў заўсёды перад валадаром у-ва ўсе дні жыцьця свайго.
30
І той забясьпечваў яго заўсёды ўтрыманьнем валадарскім, дзень у дзень, у-ва ўсе дні жыцьця ягонага.
← Chapter 24
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25