bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Matthew 10
Matthew 10
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 11 →
1
I, паклікаўшы дванаццаць вучняў Сваіх, Ён даў ім уладу над нячыстымі духамі, каб выганяць іх і лячыць усякую хворасьць і ўсякую немач.
2
А дванаццацёх апосталаў іменьні вось якія: першы Сымон, называны Пятром, і Андрэй, брат яго, Якаў Завядзеяў і Іоан, брат яго,
3
Філіп і Баўтрамей, Хама і Мацьвей мытнік, Якаў Алфеяў і Ляўвей, празваны Фадзеем,
4
Сымон Кананіт і Юда Іскарыёт, які і здрадзіў Яго.
5
Гэтых дванаццацёх паслаў Ісус і наказваў ім, гаворачы: на шлях паганаў ня ўзыходзьце і ў места Самарыйскае не ўваходзьце;
6
але ідзеце найбалей да загінуўшых авец дому Ізраілявага.
7
А ходзячы абвяшчайце, кажучы, што наблізілася Царства Нябеснае.
8
Хворых аздараўляйце, пракажоных ачышчайце, памёршых уваскрашайце, злых духоў выганяйце. Дарма дасталі, дарма давайце.
9
Не бярэце з сабою ні золата, ні серабра, ні медзі ў поясы сваі,
10
ні торбы на дарогу, ні дзьвёх адзежын, ні абутку, ні кія. Бо работнік варт стравы сваёй.
11
У якое-б места ці сяло ні прыйшлі вы, даведавайцеся, хто ў ім дастойны, і там аставайцеся, пакуль ня выйдзеце.
12
А, уваходзячы ў дом, вітайце яго, кажучы: мір дому гэтаму.
13
I, калі дом будзе дастойны, мір ваш зыйдзе на яго; а калі ня будзе дастойны, то мір ваш да вас вернецца.
14
А калі хто ня прыйме вас і ня будзе слухаць слоў вашых, то, выходзячы з дому ці з места таго, атрасеце пыл з ног вашых.
15
Запраўды кажу вам: лепш будзе зямлі Садомскай і Гаморскай у дзень суда, чымся месту таму.
16
Вось Я пасылаю вас, як авец сярод ваўкоў; дык будзьце мудрыя, як зьмеі, і простыя, як галубы.
17
Сьцеражэцеся людзей: бо яны будуць аддаваць вас у суд і ў школах сваіх будуць біць вас.
18
I павядуць вас да валадароў і цароў за Мяне, дзеля сьведчаньня перад імі й паганамі.
19
Калі-ж будуць выдаваць вас, ня дбайце аб тое, як і што вам гаварыць, бо вам у той час будзе дадзена, што сказаць.
20
Бо ня вы будзеце гаварыць, але Дух Айца вашага будзе гаварыць у вас.
21
Выдаваціме брат брата і бацька сына на сьмерць; і паўстануць дзеці на бацькоў і пазабіваюць іх;
22
і будуць вас ненавідзець за імя Маё, але, хто выцярпіць да канца, спасён будзе.
23
Калі-ж будуць выганяць вас з аднаго места, уцякайце ў другое, бо запраўды кажу вам: не абойдзеце йшчэ местаў Ізраілявых, як прыйдзе Сын Чалавечы.
24
Вучань ня вышэй за вучыцеля свайго, і слуга ня вышэй за гаспадара свайго.
25
Годзе для вучня, каб ён быў, як вучыцель яго, і для слугі, каб ён быў, як гаспадар яго. Калі гаспадара дому назвалі вэльзэвулам, тым балей хатніх ягоных.
26
Дык ня бойцеся-ж іх: бо няма нічога ўкрытага, каб ня выявілася, ні патайнога, што ня сталася-б вядомым.
27
Што кажу вам у цемнаце, гаварэце пры сьвятле; і што навуха чуеце, абвяшчайце са стрэхаў.
28
I ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а душы ня могуць забіць; а бойцеся больш таго, хто можа і душу, і цела загубіць у гееньне.
29
Ці ж ня два вераб’і прадаюцца за ассары? I ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю бяз волі Айца вашага.
30
У вас жа і валасы на галаве палічаны.
31
Ня бойцеся-ж: вы лепшыя за многіх вераб’ёў.
32
Вось жа ўсякага, хто Мяне прызнаваціме перад людзьмі, таго й Я прызнаю перад Айцом Маім, што ў нябёсах.
33
А хто адрачэцца ад Мяне перад людзьмі, ад таго й Я адракуся перад Айцом Маім, што ў нябёсах.
34
Ня думайце, што Я прыйшоў прынесьці мір на зямлю; ня мір прыйшоў Я прынесьці, але меч.
35
Бо Я прыйшоў разлучыць чалавека з бацькам яго і дачку з маткаю яе і нявестку з сьвякроўю яе.
36
I ворагі чалавеку хатнія яго.
37
Хто любіць бацьку ці матку балей за Мяне, ня варт Мяне; і хто любіць сына ці дачку балей за Мяне, ня варт Мяне.
38
I хто не бярэ крыжа свайго і ня йдзе за Мною, той ня варт Мяне.
39
Хто зьберажэ душу сваю, загубіць яе; а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне, зьберажэ яе.
40
Хто прыймае вас, прыймае Мяне, а хто прыймае Мяне, прыймае Паслаўшага Мяне.
41
Хто прыймае прарока ў імя прарока, дастае нагароду прарока; і хто прыймае справядлівага ў імя справядлівага, дастае нагароду справядлівага.
42
I хто напоіць аднаго з малых гэтых толькі чарай сьцюдзёнай вады ў імя вучня, запраўды кажу вам, ня страціць нагароды свае.
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 11 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28