bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Matthew 16
Matthew 16
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 17 →
1
I прыступіліся фарысэі і садукеі і, спакушаючы Яго, прасілі паказаць ім знак з неба,
2
Ён жа сказаў ім у адказ: увечары вы кажаце: будзе пагода, бо неба чырвана.
3
А ўраньні: сяньня непагадзь, бо неба пахмурнае. Крывадушныя! аблічча неба распазнаць умееце, а знакоў часу ня можаце?
4
Род нягодны й чужаложны знакоў шукае, і знакі ня будуць дадзены яму, апрача знаку Іоны прарока. I, пакінуўшы іх, адыйшоў.
5
Перабраўшыся на той бок, вучні Яго забыліся ўзяць хлеба.
6
Ісус сказаў ім: глядзеце, сьцеражыцеся кісьлі фарысэйскай і садукейскай.
7
Яны-ж разважалі ў сабе і гаварылі: бо хлябоў мы не ўзялі.
8
Ведаючы-ж тое, Ісус сказаў ім: чаму разважаеце ў сабе, малаверныя: бо хлябоў не ўзялі?
9
Ці яшчэ не разумееце і ня помніце аб пяцёх хлябох на пяць тысячаў душ? і колькі карабоў вы набралі?
10
Ані аб сямёх хлябох на чатыры тысячы, і колькі карабоў вы набралі?
11
Як не разумееце, што не аб хлебе сказаў Я вам: сьцеражыцеся кісьлі фарысэйскай і садукейскай?
12
Тады яны зразумелі, што Ён гаварыў ім сьцерагчыся ня кісьлі хлебнае, але навукі фарысэйскае і судукейскае.
13
Прыйшоўшы-ж у землі Кесарыі Філіпавай, Ісус пытаўся ў вучняў Сваіх: за каго людзі лічаць Мяне, Сына Чалавечага?
14
Яны сказалі: адны за Іоана Хрысьціцеля, другія за Ільлю, а іншыя за Ерамію, ці за аднаго з прарокаў.
15
Ён кажа ім: а вы за каго Мяне ўважаеце?
16
Сымон жа Пётр адказваючы сказаў: Ты Хрыстос, Сын Бога Жывога.
17
Тады Ісус сказаў яму ў адказ: шчасьлівы ты, Сымон, сын Іонін; бо ня цела і кроў адкрылі табе гэтае, але Ацец Мой, што ў Нябёсах.
18
I Я кажу табе: ты — скала, і на гэтай скале Я збудую Царкву Маю?, і вароты пякельныя не перамогуць яе.
19
I дам табе ключы Царства Нябеснага; і што зьвяжаш на зямлі, тое будзе зьвязана на небе; і што разьвяжаш на зямлі, тое будзе разьвязана на небе.
20
Тады загадаў Ісус вучням Сваім, каб нікому не казалі, што Ён ёсьць Ісус Хрыстос.
21
3 таго часу Ісус пачаў адкрываць вучням Сваім, што Ён мусіць ісьці ў Ерузалім і шмат перацярпець ад старэйшын ды архірэяў і кніжнікаў, ды быць забітым і на трэці дзень уваскрэснуць.
22
I, узяўшы Яго, Пётр пачаў карыць Яго: пашкадуй Сябе, Госпадзе! Няхай ня станецца гэтага з Табою!
23
Ён жа, зьвярнуўшыся, сказаў Пятру: адыйдзі ад Мяне, шатан! ты Мне спакуса; бо думаеш не аб тым, што Божае, але што чалавечае.
24
Тады Ісус сказаў вучням Сваім: калі хто хоча ісьці за Мною, адракіся ад сябе і вазьмі крыж свой і сьледуй за Мною.
25
Бо хто хоча душу сваю ўсьцерагчы, той згубіць яе, а хто згубіць душу сваю дзеля Мяне, той знойдзе яе.
26
Якая-ж бо карысьць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь сьвет, а душы сваёй пашкодзіць? Дый які выкуп дасьць чалавек за душу сваю?
27
Бо прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Айца Свайго з Ангеламі Сваімі; і тады аддасьць кожнаму водле дзеяньняў яго.
28
Запраўды кажу вам: ёсьць некаторыя з стаячых тут, якія не спазнаюць сьмерці, пакуль ня ўбачаць Сына Чалавечага, як прыйдзе ў царстве Сваім.
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 17 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28