bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Matthew 11
Matthew 11
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 12 →
1
I сталася: як скончыў Ісус навучаць дванаццацёх вучняў Сваіх, пайшоў адтуль вучыць і абвяшчаць у местах іх.
2
Іоан жа, пачуўшы ў вязьніцы аб дзеяньнях Хрыстовых, паслаў двух вучняў сваіх
3
сказаць Яму: ці Ты Той, што павінен прыйсьці, ці чакаць нам другога?
4
I сказаў ім Ісус у адказ: пайдзеце, абвясьціце Іоану, што чуеце і бачыце.
5
Сьляпыя відзяць, кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць, памёршыя ўваскрасаюць і ўбогія абвяшчаюць Эвангельле.
6
I шчасьлівы, хто не спакусіцца праз мяне.
7
Калі-ж тыя пайшлі, Ісус пачаў гаварыць народу пра Іоана: чаго глядзець хадзілі вы ў пустыню? ці трысьціну, што ад ветру хістаецца?
8
Што-ж убачыць хадзілі вы? можа чалавека, адзетага ў мяккія адзежы? Вось тыя, што адзяюцца ў мяккія адзежы, знаходяцца ў царскіх харомах.
9
Што-ж убачыць хадзілі вы? прарока? Запраўды кажу вам: і больш за прарока.
10
Бо ён той, пра якога напісана: вось Я пасылаю Ангела Майго перад абліччам Тваім, які прыгатуе шлях Твой перад Табою. (Малах 3:1)
11
Запраўды кажу вам: з роджаных жанчынамі не паўставаў вялікшы за Іоана Хрысьціцеля; але найменшы ў царстве нябесным вялікшы за яго.
12
Ад дзён Іоана Хрысьціцеля дагэтуль царства нябеснае сілаю дасягаецца, і гвалтаўнікі захопліваюць яго.
13
Бо ўсе прарокі й закон прарочылі да Іоана.
14
I, калі хочаце прыняць, ён ёсьць Ільля, якому належыць прыйсьці.
15
Хто мае вушы чуць, няхай чуе.
16
Але каму ўпадоблю род гэты? Ён падобен да хлапчанятаў, што сядзяць на рынку і, зварачаючыся да сваіх сяброў,
17
кажуць: мы йгралі вам на жалейцы, і вы не скакалі; мы галасілі, і вы ня плакалі.
18
Бо прыйшоў Іоан, які ня есьць, ня п’е; і кажуць: у ім злы дух.
19
Прыйшоў Сын Чалавечы, які есьць і п’е; і кажуць: вось чалавек, які любіць есьць і піць віно, сябра мытнікаў і грэшнікаў. I апраўдана мудрасьць дзяцьмі яе.
20
Тады пачаў Ён дакараць месты, у якіх найбалей выявілася моц Яго, за тое, што яны не пакаяліся.
21
Гора табе, Харазін! гора табе, Віфсаіда! Бо калі-б у Тыры й Сыдоне выявілася моц, што выяўлена ў вас, то даўно б яны ў валасяніцы і ў попелі пакаяліся.
22
Але кажу вам: Тыру й Сыдону лягчэй будзе ў дзень судны, чымся вам.
23
I ты, Капэрнаум, што ажно да неба ўзьнёсся, ажно да пекла ўпадзеш, бо, калі-б у Садоме выявілася моц, выяўленая ў табе, то ён ператрываў бы па сёньняшні дзень.
24
Дык жа кажу вам, што зямлі Садомскай лягчэй будзе ў дзень судны, чымся табе.
25
I, адказываючы, у той час Ісус сказаў: слаўлю Цябе, Ацец, Госпад неба й зямлі, што ты ўтаіў гэтае ад мудрых і разумных і выявіў тое дзецям
26
Так, Ацец, бо гэткая была Твая добрая воля.
27
Усё Мне перадана Айцом Маім, і ніхто ня знае Сына апрача Айца; і Айца ня знае ніхто апрача Сына і каму Сын хоча адкрыць.
28
Прыйдзеце да Мяне ўсе працуючыя і абцяжоныя, і Я супакою вас.
29
Вазьмеце ярмо Маё на сябе і наўчыцеся ад Мяне: бо Я ціхі і лагоднага сэрца, і знойдзеце супакой душам вашым.
30
Бо ярмо Мае любае і цяжар Мой лёгкі.
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 12 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28