bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Matthew 21
Matthew 21
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 22 →
1
І, калі падыходзілі да Ерузаліму і прыйшлі да Віффагіі ля гары Аліўнай, тады Ісус паслаў двох вучняў, сказаўшы ім:
2
ідзеце ў сяло, якое проста перад вамі, і зараз жа знойдзеце асьліцу прывязаную і асьлятка з ёю; адвязаўшы, прывядзеце да Мяне.
3
I калі-б хто сказаў вам нешта, адказвайце, што яны патрэбны Госпаду: і зараз пашле іх.
4
I ўсё гэтае сталася, каб збылося сказанае праз прарока, які кажа:
5
Скажэце дачцэ Сыонавай: вось Цар твой ідзе да цябе ціхі, седзячы на асьліцы і асьляці, сыне пад’ярэмнай. (Ісая 62:11 Захар. 9:9)
6
Вучні пайшлі і зрабілі так, як загадаў ім Ісус.
7
Прывялі асьліцу і асьлятка і ўзлажылі на іх адзежы свае, і Ён сеў паверх іх.
8
Множства-ж народу пасьцілалі свае адзежыны на дарозе, а другія рэзалі галіны з дрэваў і пасьцілалі на дарозе.
9
А народ наперадзе і за Ім ідучы клікаў: осанна сыну Давідаваму! Багаслаўлен ідучы ў імя Гасподняе! Осанна ў вышніх!
10
I, калі ўвайшоў Ён у Ерузалім, усё места прыйшло ў рух ды гаварыла: хто гэта?
11
Народужа гаварыў: гэта Ісус, прарок з Назарэту Галілейскага.
12
I ўвайшоў Ісус у сьвятыню Божую, і выгнаў усіх прадаючых і купляючых у сьвятыні, і абярнуў сталы мяняльнікаў і ўслоны прадаўцоў галубоў.
13
I казаў ім: напісана: дом Мой домам малітвы назьвецца, а вы зрабілі яго прытонам для разбойнікаў. (Ісая 56:7 Ерам. 7:11)
14
I падыйшлі да Яго ў сьвятыні сьляпыя й кульгавыя, і Ён аздаравіў іх.
15
Архірэі-ж і кніжнікі, бачачы цуды, якія Ён учыніў, і дзяцей, клікаючых у сьвятыні і гаворачых: Осанна сыну Давідаваму! — абурыліся
16
і сказалі Яму: ці чуеш, што яны кажуць? Ісус жа кажа ім: Так! ці-ж вы ніколі ня чыталі: з вуснаў дзетак і сасункоў Ты ўчыніў хвалу? (Псал. 8:3)
17
I, пакінуўшы іх, выйшаў з места да Віфаніі і правеў там ноч.
18
А нараніцы, варочаючыся да места, захацеў есьці.
19
I, угледзіўшы пры дарозе смакоўніцу, падыйшоў да яе і, нічога не знайшоўшы на ёй, апрача аднаго лісьця, кажа да яе: няхай жа ня будзе на табе ўперад плоду давеку. I смакоўніца ўраз жа засохла.
20
Угледзіўшы гэтае, вучні дзіваваліся і гаварылі: як гэта той-жа час засохла смакоўніца?
21
Ісус жа, адказваючы, сказаў ім: Запраўды кажу вам: калі-б вы мелі веру і не сумляваліся, ня толькі зробіце тое, што з смакоўніцаю, але калі і гарэ гэтай скажаце: узьніміся і кінься ў мора, — станецца.
22
I ўсё, чаго будзеце прасіць у малітве з вераю, дастанеце.
23
I, калі прыйшоў Ён у сьвятыню і навучаў, прыступіліся да Яго архірэі і старэйшыя з народу і сказалі: якою ўладаю Ты гэтае чыніш? I хто Табе даў гэткую ўладу?
24
Ісус сказаў ім у адказ: спытаюся і Я ў вас адно: калі аб гэтым скажаце Мне, то й Я вам скажу, якою ўладаю гэнае чыню.
25
Хрышчэньне Іоанавае скуль было? з неба, ці ад людзёў? Яны-ж разважалі між сабою: калі скажам: з неба, то Ён скажа нам: чаму-ж вы не паверылі яму?
26
А калі сказаць: ад людзёў, — баімося народу; бо ўсе лічаць Іоана за прарока.
27
I, адказваючы, сказалі Ісусу: ня ведаем. I Ён сказаў ім: і Я вам не скажу, якою ўладаю гэтае роблю.
28
А як вам здаецца? У аднаго чалавека былі два сыны; і ён, падыйшоўшы да першага, сказаў: сын, пайдзі сяньня рабіць у вінаградніку маім.
29
Але той сказаў у адказ: не хачу; а пасьля, пакаяўшыся, пайшоў.
30
I, падыйшоўшы да другога, ён сказаў тое-ж. Гэты сказаў у адказ: іду, гаспадар; —і не пайшоў.
31
Каторы з двох выпаўніў волю айца? Кажуць Яму: першы. Ісус кажа ім: запраўды кажу вам, што мытнікі і блудніцы ідуць у царства Божае наперадзе вас.
32
Бо прыйшоў да вас Іоан шляхам праўды; і вы не паверылі ям, у, а мытнікі і блудніцы паверылі яму; вы-ж, і бачыўшы гэтае, не пакаяліся пасьля, каб паверыць яму.
33
Выслухайце другую прыновесьць: быў нейкі гаспадар дому, каторы насадзіў вінаграднік, агарадзіў яго агарожаю, выкапаў у ім сажалку, пабудаваў вежу і, аддаўшы яго вінаградарам, адыйшоў.
34
Калі-ж наблізіўся час пладоў, ён паслаў сваіх слуг да вінаградараў — узяць свае плады.
35
Вінаградары, схапіўшы слуг яго, аднаго зьбілі, другога, забілі, а іншага пабілі каменьмі.
36
Зноў паслаў ён другіх слуг, больш чым раней; і з імі зрабілі таксама.
37
Уканцы паслаў ён да іх свайго сына, кажучы: пасаромяцца сына майго.
38
Але вінаградары, угледзіўшы сына, сказалі адзін аднаму: гэта наступнік; пойдзем, заб’ем яго і заўладаем спадчынаю ягонай.
39
I, схапіўшы яго, вывелі вон з вінаградніку і забілі.
40
Калі-ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што зробіць ён з гэтымі вінаградарамі?
41
Кажуць Яму: злыдняў гэтых аддасьць ліхой сьмерці, а вінаграднік дасьць другім вінаградарам, каторыя будуць аддаваць яму плады ў свой час.
42
Ісус кажа ім: няўжо-ж вы ніколі ня чыталі ў Пісаньні: камень, які адкінулі будаўнічыя, той самы стаўся галавою вугла; гэта сталася ад Госпада, і ў вачох нашых дзіва. (Псал 117:22-23)
43
Дзеля гэтага кажу вам, што адымецца ў вас Царства Божае і дадзена будзе народу, які творыць плады яго.
44
I той, хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца; а на каго ён упадзе, таго раздавіць.
45
I, пачуўшы прыповесьці Яго, архірэі і фарысэі зразумелі, што гаворыць аб іх.
46
I стараліся спаймаць Яго; але ўбаяліся народу, бо Яго лічылі за прарока.
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 22 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28