bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Matthew 25
Matthew 25
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 24
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 26 →
1
Тады падобна будзе царства нябеснае да дзесяцех дзяўчат, якія, узяўшы сьветачы, выйшлі насустрэчу жаніху.
2
3 іх пяць было разумных і пяць неразумных.
3
Неразумныя, узяўшы сьветачы сваі, не ўзялі з сабою алею.
4
Мудрыя-ж разам з сьветачамі сваімі ўзялі алей у судзіны свае.
5
А як жаніх замарудзіў, то задрамалі ўсе і паснулі.
6
Але ў паўночы ўзьняўся крык: вось жаніх ідзе, выходзьце насустрэчу яму!
7
Тады ўсталі ўсе дзяўчаты гэныя і паправілі сьветачы сваі.
8
Неразумныя-ж сказалі мудрым: дайце нам вашага алею, бо сьветачы нашы гаснуць.
9
А разумныя адказалі, кажучы: каб ня здарылася недахвату і ў нас і ў вас, пайдзеце лепш да прадаўцоў і купеце сабе.
10
Калі-ж пайшлі яны купляць, прыйшоў жаніх, і гатовыя ўвайшлі з ім на вясельле, і дзьверы зачыніліся.
11
Пасьля прыходзіць і рэшта дзяўчат ды кажуць: Госпадзе! Госпадзе! адчыні нам!
12
Ён-жа сказаў ім у адказ: Запраўды кажу вам: ня знаю вас.
13
Дык ня сьпіце, бо ня ведаеце ні дня, ні гадзіны, у якую прыйдзе Сын Чалавечы.
14
Бо, як чалавек, выяжджаючы, паклікаў слуг сваіх і здаў ім маемасьць сваю.
15
І аднаму даў пяць талянтаў, другому два, іншаму адзін — кожнаму паводле яго сілы.
16
Той, што дастаў пяць талянтаў, пайшоў, пусьціў іх у дзела і прыдбаў другіх пяць талянтаў.
17
Так сама і той, што дастаў два талянты, прыдбаў другія два.
18
А той, што дастаў адзін талянт, пайшоў і закапаў яго ў зямлю, і схаваў серабро гаспадара свайго.
19
Цераз доўгі час прыходзіць гаспадар слуг гэных і трэбуе ў іх справаздачы.
20
I, падыйшоўшы, той, што быў дастаў пяць талянтаў, прынёс другія пяць талянтаў і кажа: гаспадар! пяць талянтаў ты даў мне; вось другія пяць талянтаў я прыдбаў на іх.
21
Гаспадар яго сказаў яму: добра, добры і верны слуга! у малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць гаспадара твайго.
22
Падыйшоў таксама і той, што дастаў два талянты, і сказаў: гаспадар, два талянты ты мне даў, вось другія два талянты я прыдбаў на іх.
23
Гаспадар яго сказаў яму: добра, добры і верны слуга! У малым ты быў верны: над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць гаспадара твайго.
24
Падыйшоў і той, што дастаў адзін талянт, і сказаў: гаспадар, я ведаў цябе, што ты чалавек жорсткі: жнеш, дзе ня сеяў, і зьбіраеш, дзе не рассыпаў;
25
дык, убаяўшыся, пайшоў і схаваў талйнт твой у зямлю: вось табе тваё.
26
Гаспадар-жа яго сказаў яму ў адказ: благі і ляны слуга! Ты ведаў, што я жну, дзе ня сеяў, і зьбіраю, дзе не рассыпаў.
27
Дзеля гэтага належала табе аддаць серабро маё таргуючым; і я, прыйшоўшы, дастаў бы сваё з прыбыткам.
28
Дык вазьмеце ў яго талянт і дайце маючаму дзесяць талянтаў.
29
Бо ўсякаму маючаму будзе дадзена і прыўмножыцца, а ў нямаючага і тое, што мае, ўзята будзе.
30
А нягоднага слугу кіньце ў цемру вонкавую; там будзе плач і скрыгот зубоў.
31
Калі-ж прыйдзе Сын Чалавечы ў славе сваёй, і ўсе сьвятыя Ангелы з Ім, тады сядзе на пасадзе славы сваёй.
32
I зьбяруцца перад ім усе народы; і аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авец ад казлоў;
33
і паставіць авец па правай руцэ, а казлоў па левай.
34
Тады скажа Цар тым, што направа ад Яго: прыйдзеце, багаслаўленыя Айца Майго, насьледуйце царства, прыгатаванае вам ад стварэньня сьвету.
35
Бо Я хацеў есьці, і вы накармілі Мяне; прагнуў, і вы напаілі Мяне; быў у дарозе, і вы прынялі Мяне.
36
Быў нагі, і вы адзелі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязьніцы, і вы прыйшлі да Мяне.
37
Тады праведнікі скажуць Яму ў адказ: Госпадзе! калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі? ці прагнучым і напаілі?
38
Калі мы бачылі Цябе ў дарозе і прынялі? Ці нагім і адзелі?
39
Калі мы бачылі Цябе хворым, ці ў вязьніцы, і прыйшлі да Цябе?
40
I Цар скажа ім у адказ: запраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэных меншых братоў Маіх, вы зрабілі Мне.
41
Тады скажа і тым, што налева: ідзеце ад Мяне, праклятыя, у вагонь вечны, прыгатаваны чарту і ангелам ягоным.
42
Бо Я хацеў есьці, і вы не далі Мне; прагнуў, і вы не напаілі Мяне;
43
быў у дарозе, і ня прынялі Мяне; быў нагі, і не адзелі Мяне; быў хворы і ў вязьніцы, і не даведаліся Мяне.
44
Тады і яны скажуць Яму ў адказ: Госпадзе! калі мы бачылі Цябе галодным, ці прагнучым, ці ў дарозе, ці нагім, ці хворым, ці ў вязьніцы і не паслужылі Табе?
45
Тады скажа ім у адказ: запраўды кажу вам: як вы не зрабілі гэтага аднаму з гэтых меншых, то не зрабілі Мне.
46
I пойдуць гэтыя на муку вечную, а праведнікі ў жыцьцё вечнае.
← Chapter 24
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 26 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28