bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Matthew 19
Matthew 19
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 18
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 20 →
1
I, сталася, калі Ісус скончыў словы гэтыя, то выйшаў з Галілеі і прыйшоў у межы Юдэйскія на той бок Іордану.
2
За Ім пайшло множства людзёў; і Ён аздаравіў іх там.
3
I прыступіліся да Яго фарысэі і, спакушаючы Яго, казалі Яму: ці за ўсякую віну можна чалавеку развадзіцца з жонкаю сваёю?
4
Ён сказаў ім у адказ: ці ня чыталі вы, што Той, Хто стварыў ад пачатку мужчыну й жанчыну, стварыў іх такімі? (Быт. 1:27)
5
I сказаў: дзеля гэтага пакінець чалавек бацьку й матку і прыстане да жонкі сваёй; і будуць двое адным целам. (Быт. 2:24)
6
Дык яны ўжо ня двое, але адно цела. Вось жа, што Бог злучыў, таго чалавек няхай не разлучае.
7
Яны кажуць Яму: як жа Майсей казаў даваць разводны ліст і развадзіцца з ёю? (Другазак. 24:1 і наст.)
8
Ён кажа ім: Майсей дзеля жорсткасьці сэрца вашага дазволіў вам развадзіцца з жонкамі вашымі, а спачатку ня было гэтак.
9
Але Я кажу вам: хто разьвядзецца з жонкаю не за блудлівасьць і ажэніцца з другою, той блудзіць; і хто ажэніцца з разьведзенаю, блудзіць.
10
Кажуць Яму вучні Яго: калі гэткі абавязак чалавека да жонкі, то лепей не жаніцца.
11
Ён жа сказаў ім: ня ўсе разумеюць словы гэтыя, але каму дадзена.
12
Бо ёсьць скапцы, што з матчынага жывата гэткімі нарадзіліся; і ёсьць скапцы, што выпакладаны людзьмі; і ёсьць скапцы, якія зрабілі самы сябе скапцамі дзеля царства нябеснага. Хто можа паняць, няхай пайме.
13
Тады прыведзены былі да Яго дзеці, каб Ён узлажыў на іх рукі й памаліўся; вучні-ж забаранялі ім.
14
Але Ісус сказаў: пусьціце дзяцей і не перашкаджайце ім прыходзіць да Мяне; бо гэткіх ёсьць Царства Нябеснае.
15
I, узлажыўшы на іх рукі, пайшоў стуль.
16
I вось нехта, падыйшоўшы, сказаў Яму: Настаўнік добры! што зрабіць мне добрага, каб мець жыцьцё вечнае?
17
Ён жа сказаў яму: чаму ты называеш Мяне добрым? Ніхто ня добры, апрача аднаго толькі Бога. Калі-ж хочаш увайсьці ў жыцьцё, выпаўняй прыказаньні.
18
Кажа яму: якія? Ісус жа сказаў: не забівай; ня блудзі; не крадзі; ня сьведчы ілжыва;
19
шануй бацьку і матку; і: любі бліжняга твайго, як самога сябе. (Вых. 20:13—16, 12 Лев. 19:18 Другазак. 5, 17—20:16)
20
Юнак кажа Яму: усё гэтае захаваў я ад юнацтва майго; чаго яшчэ мне нестае?
21
Ісус сказаў яму: калі хочаш быць беззаганным, пайдзі, прадай маемасьць тваю і раздай бедным; і будзеш мець скарб на небе; і прыходзь ды йдзі за Мною.
22
Пачуўшы слова гэтае, юнак адыйшоўся з сумам, бо ў яго было вялікае багацьце.
23
Ісус жа сказаў вучням Сваім: запраўды кажу вам, што трудна багатаму ўвайсьці ў Царства Нябеснае.
24
I яшчэ кажу вам: лягчэй вярблюду прайсьці скрозь іголчына вуха, чымся багатаму ўвайсьці ў царства Божае.
25
Пачуўшы гэтае, вучні Яго дужа дзіваваліся і сказалі: дык хто-ж можа спасьціся?
26
А Ісус, глянуўшы, сказаў ім: у людзей гэтае немагчыма, у Бога-ж усё магчыма.
27
Тады Пётр, адказваючы, сказаў Яму: вось, мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою; што-ж будзе нам?
28
Ісус жа сказаў ім: Запраўды кажу вам, што ў новым жыцьці вы, пасьледаваўшыя за Мною, калі Сын Чалавечы сядзе на пасадзе славы Свае, сядзеце такжа на дванаццацёх пасадах судзіць дванаццаць родаў Ізраілявых.
29
I кожын, хто пакінуў дом, ці братоў, ці сёстраў, ці бацьку, ці матку, ці жонку, ці дзяцей, ці землі дзеля іменьня Майго, атрымае ў сто разоў больш і ўнасьледуе жыцьцё вечнае.
30
Многія-ж першыя будуць апошнімі, і апошнія першымі.
← Chapter 18
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 20 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28