bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Matthew 20
Matthew 20
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 19
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 21 →
1
Бо Царства Нябеснае падобна да чалавека — гаспадара дому, які выйшаў вельмі рана наняць работнікаў у вінаграднік свой.
2
I, умовіўшыся з работнікамі па дынару за дзень, паслаў іх у вінаграднік свой.
3
Выйшаўшы-ж каля трэцяе гадзіны, ён угледзіў другіх, стоячы на рынку бяз дзела.
4
I сказаў ім: ідзіце і вы ў вінаграднік мой і, што будзе належацца, дам вам. Яны пайшлі.
5
Зноў выйшаўшы каля шостае і дзевятае гадзіны, зрабіў тое-ж.
6
Нарэшце, выйшаўшы каля адзінаццатае гадзіны, ён знайшоў другіх, стоячы без работы, і кажа ім: чаму вы стаіцё тут цэлы дзень бяз дзела?
7
Яны кажуць яму: ніхто нас не наняў. Ён кажа ім: ідзіце й вы ў вінаграднік мой і, што будзе належацца, дастанеце.
8
Калі-ж надыйшоў вечар, кажа гаспадар вінаградніку эканому свайму: пакліч работнікаў і аддай ім плату, пачаўшы з апошніх да першых.
9
I тыя, што прыйшлі каля адзінаццатае гадзіны, дасталі па дынару.
10
Прыйшоўшыя-ж першымі, думалі, што яны дастануць больш, але й яны дасталі па дынару.
11
I, узяўшы, пачалі наракаць на гаспадара дому і казалі:
12
Гэтыя апошнія рабілі адну гадзіну, і ты зраўняў іх з намі, перанёсшымі цяжар дня і сьпеку.
13
Ён жа ў адказ сказаў аднаму з іх: сябра! я ня крыўджу цябе; ці-ж не за дынар ты ўмовіўся са мною?
14
Вазьмі сваё і пайдзі; я-ж хачу даць гэтаму апошняму тое-ж, што і табе.
15
Ці-ж я ня волен у сваім рабіць, што хачу? Ці вока тваё злоснае, што я добры?
16
Гэтак будуць апошнія першымі, і першыя апошнімі; бо многа закліканых, але мала выбраных.
17
I, уваходзячы ў Ерузалім, Ісус дарогаю адклікаў дванаццаць вучняў асобна і сказаў ім:
18
Вось мы ўваходзім у Ерузалім, і Сын Чалавечы выданы будзе архірэям і кніжнікам, і засудзяць Яго на сьмерць;
19
і выдадуць Яго паганам на зьдзек і біцьцё і ўкрыжаваньне; і на трэці дзень уваскрэсьне.
20
Тады прыступілася да Яго маці сыноў Завядзеявых з сынамі сваімі, кланяючыся і нечага просячы ў Яго.
21
Ён жа сказаў ёй: чаго ты хочаш? Яна кажа Яму: скажы, каб гэтыя два сыны маі селі ў Цябе адзін з правага боку, а другі з левага ў царстве Тваім.
22
Ісус сказаў у адказ: ня ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць чару, якую Я буду піць, ці хрысьціцца хрышчэньнем, якім Я хрышчуся? Яны кажуць Яму: можам.
23
I кажа ім: чару Маю будзеце піць і хрышчэньнем, якім Я хрышчуся, будзеце хрысьціцца, але сесьці ў Мяне з правага боку і з левага не магу даць вам, але каму прыгатавана Айцом Маім.
24
Пачуўшы гэтае, дзесяць вучняў абурыліся на двох братоў,
25
Ісус жа, паклікаўшы іх, сказаў: вы ведаеце, што князі народаў валадаюць імі і вяльможы пануюць над імі;
26
але між вамі няхай ня будзе гэтак; а хто хоча між вамі быць большым, няхай будзе вам слугою;
27
і хто хоча між вамі быць першым, няхай будзе вам слугою,
28
бо Сын Чалавечы не дзеля таго прыйшоў, каб Яму служылі, але каб паслужыць і аддаць душу Сваю дзеля выкупу многіх.
29
I, калі выходзілі яны з Ерыхону, за Ім сьледам ішло множства народу.
30
I вось, два сьляпыя, сядзеўшыя ля дарогі, пачуўшы, што Ісус ідзе міма, пачалі крычэць: зьмілуйся над намі, Госпадзе, сыне Давідаў!
31
Народ жа крычэў на іх, каб маўчалі; але яны яшчэ мацней сталі крычэць: зьмілуйся над намі, Госпадзе, сыне Давідаў!
32
Ісус, супыніўшыся, прыклікаў іх і сказаў: чаго вы хочаце ад Мяне?
33
Яны кажуць Яму: Госпадзе! каб адчыніліся вочы нашыя.
34
Ісус жа, зьлітаваўшыся, дакрануўся да вачэй іх; і ўраз-жа сталі бачыць вочы іх, і яны пайшлі за Ім.
← Chapter 19
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 21 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28