bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Matthew 2
Matthew 2
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 3 →
1
Калі-ж Ісус нарадзіўся ў Віфляеме Юдэйскім у дні цара Ірада, прыйшлі ў Ерузалім магі з усходу і кажуць:
2
Дзе народжаны Цар Юдэйскі? бо мы бачылі зорку Яго на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму.
3
Пачуўшы гэтае, Ірад цар занепакоіўся і ўвесь Ерузалім з ім.
4
I, сабраўшы ўсіх архірэяў і кніжнікаў народных, пытаўся у іх: дзе належа нарадзіцца Хрысту?
5
Яны-ж сказалі яму: у Віфляеме Юдэйскім, бо гэтак напісана праз прарока:
6
I ты, Віфляем, зямля Юдзіна, нічым ня меншы за ваяводзтвы Юдавы, бо з цябе выйдзе Правадыр, Каторы ўпасе народ Мой Ізраільскі. (Міх 5:2)
7
Тады Ірад, тайком прыклікаўшы магаў, выведаў ад іх час зьяўленьня зоркі.
8
I, паслаўшы іх у Віфляем, сказаў: пайдзеце, добра разьведайце пра Дзіцятка і, калі знойдзеце, паведаміце мяне, каб і мне пайсьці пакланіцца Яму.
9
Яны, выслухаўшы цара, пайшлі. I вось зорка, якую бачылі яны на ўсходзе, ішла перад імі, пакуль нарэшце прыйшоўшы не супынілася над месцам, дзе было Дзіця.
10
Угледзіўшы-ж зорку, яны ўзрадаваліся вялікаю радасьцяй.
11
І, увайшоўшы ў дом, убачылі Дзіцятка з Марыяй, маткаю Яго, і ўпаўшы пакланіліся Яму; і, адчыніўшы скарбы сваі, прынясьлі Яму падарункі: золата, ладан і сьмірну.
12
I, меўшы ў Сьне наказ ад Бога не варочацца да Ірада, іншым шляхам адыйшлі ў старану сваю.
13
Калі-ж яны адыйшлі, вось, Ангел Гасподні зьяўляецце ў сьне Язэпу і кажа: устань, вазьмі Дзіця і матку Яго і бяжы ў Эгіпет і будзь там, дакуль не скажу табе; бо Ірад хоча шукаць Дзіцятка, каб загубіць Яго.
14
Ён устаў уначы, узяў Дзіцятка й матку Яго і пайшоў у Эгіпет.
15
I там быў да сьмерці Ірада, каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа: з Эгіпту паклікаў Я сына Майго. (Осія 11:1)
16
Тады Ірад, угледзіўшы, што магі з яго пасьмяяліся, вельмі разгневаўся і паслаў выбіць усіх дзяцей у Віфляеме і ўсіх ваколіцах яго, ад двох гадоў і малодшых, водле часу, які выведаў ад магаў.
17
Тады збылося сказанае праз прарока Ерамію, каторы кажа:
18
Голас у Раме чутны, плач і рыданьне і лямант вялікі; Рахіль плача па дзецях сваіх і ня хоча ўцешыцца, бо іх няма. (Ерам 31:15)
19
Па сьмерці-ж Ірада, вось Ангел Гасподні ў сьне зьяўляецца Язэпу ў Эгіпце
20
і кажа: устань, вазьмі Дзіцятка і матку Яго і йдзі ў зямлю Ізраіляву, бо памёрлі шукаўшыя душы Дзіцяці.
21
к Ён устаў, узяў Дзіцятка і матку Яго і прыйшоў у зямлю Ізраіляву.
22
А пачуўшы, што ў Юдэі пануе Архелай замест Ірада, бацькі свайго, пабаяўся туды йсьці; але, папярэджаны ад Бога ў сьне, пайшоў у межы Галілейскія.
23
I, прыйшоўшы, асеў у месьце, званым Назарэт, каб споўнілася сказанае праз прарокаў, што Ён Назарэем назавецца. (Суд. 13:5)
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28