bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Matthew 18
Matthew 18
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 19 →
1
У той час вучні прыступіліся да Ісуса, кажучы: хто большы ў царстве нябесным?
2
Ісус, прыклікаўшы дзіцятка, паставіў яго пасярод іх і сказаў:
3
Запраўды кажу вам: калі не навернецеся і ня будзеце, як дзеці, ня ўвойдзеце ў Царства Нябеснае.
4
Дык вось, хто ўмаліцца, як гэтае дзіцятка, той і большы ў Царстве Нябесным.
5
I хто прыйме адно гэткае дзіцятка ў імя Маё, той Мяне прыймае.
6
А хто спакусіць аднаго з малых гэтых, веруючых у Мяне, таму лепей было-б, калі-б павесілі Яму млынавы камень на шыю і ўтапілі яго ў глыбіні марской.
7
Гора сьвету ад спакусаў: бо спакусы мусяць прыйсьці; але гора таму чалавеку, праз якога спакуса прыходзіць.
8
Калі-ж рука твая ці нага твая спакушае цябе, адсякі іх і кінь ад сябе: ляпей табе ўвайсьці ў жыцьцё бяз рукі ці без нагі, чым з дзьвема рукамі і з дзьвема нагамі быць укіненым у вагонь вечны.
9
I калі вока тваё спакушае цябе, вырві яго і кінь ад сябе: ляпей табе аднавокім увайсьці ў жыцьцё, чымся з дзьвема вачыма быць укіненым у геенну вогненую.
10
Глядзіце, не пагарджайце ні адным з малых гэтых, бо кажу вам, што Ангелы іх на небе заўсёды бачаць аблічча Айца Майго нябеснага.
11
Бо Сын Чалавечы прыйшоў спасаць загінуўшае.
12
Як вам здаецца? Калі-б у каго было сто авец, і адна з іх заблудзілася, то ці не пакіне ён дзевяцьдзесят дзевяць у гарах і ці ня пойдзе шукаць заблудзіўшуюся?
13
I, калі станецца, што знойдзе яе, то запраўды кажу вам: ён цешыцца з яе балей, чымся з дзевяцьдзесяцёх дзевяцёх няблудзіўшых.
14
Гэтак няма волі Айца вашага Нябеснага, каб загінуў адзін з малых гэтых.
15
Калі-ж саграшыць проці цябе брат твой, пайдзі й дакары яго між табою і ім адным; калі паслухаецца цябе, то ты здабыў брата твайго.
16
Калі-ж не паслухаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці двох, каб вуснамі двох ці трох сьведак змацавалася ўсякае слова.
17
Калі-ж не паслухаецца, скажы царкве, а калі і царквы не паслухаецца, то няхай будзе ён табе, як паганін і мытнік.
18
Запраўды кажу вам: што вы зьвяжаце на зямлі, тое будзе зьвязана на небе, і што разьвяжаце на зямлі, тое будзе разьвязана на небе.
19
Запраўды таксама кажу вам, што, калі-б двое з вас на зямлі згодна аб кожную рэч прасілі, дык станецца ім ад Айца Майго, што ў Нябёсах.
20
Бо, дзе двое ці трое зыйшліся ў імя Маё, там Я сярод іх.
21
Тады Пётр прыступіўся да Яго і сказаў: Госпадзе! колькі разоў дароўваць брату майму, калі ён саграшыць супраць мяне? Да сямёх разоў?
22
Ісус кажа яму: не кажу табе: да сямёх, але да сямёх разоў па семдзесят.
23
Вось чаму Царства Нябеснае падобна да цара, які захацеў разрахавацца з слугамі сваімі.
24
Калі пачаў ён рахавацца, прывялі да яго аднаго, што вінен быў яму дзесяць тысячаў талентаў.
25
А як ня меў чым заплаціць, то валадар яго загадаў прадаць яго, і жонку, і дзяцей, і ўсё, што ён меў, і заплаціць.
26
Тады слуга той паваліўся і маліў яго, кажучы: валадару! пацярпі мне, і ўсё табе заплачу.
27
Валадар, зьлітаваўшыся над гэным слугою, пусьціў яго і дараваў яму доўг.
28
Слуга-ж гэны, выйшаўшы, знайшоў аднаго з сяброў сваіх, які вінен быў яму сто дынараў, і, схапіўшы яго, душыў, кажучы: аддай мне, што вінен.
29
Тады сябра яго ўпаў да ног яго ды маліў яго, кажучы: пацярпі мне, і ўсё вярну табе.
30
Але той на захацеў, а пайшоў і пасадзіў яго ў вязьніцу, пакуль не аддасьць доўгу.
31
Сябры яго, бачачы стаўшаеся, вельмі засмуціліся і, прыйшоўшы, расказалі валадару свайму ўсё, што сталася.
32
Тады валадар яго паклікаў яго ды кажа: нягодны нявольніку! Увесь твой доўг я дараваў табе, калі ты папрасіў мяне;
33
ці-ж не належала й табе зьмілавацца над сябрам тваім, як і я зьмілаваўся над табою?
34
I, разгневаўшыся, валадар ягоны аддасьць яго катам, пакуль ня верне яму ўсяго доўгу.
35
Так і Ацец Мой Нябесны зробіць вам, калі кожны з вас ад сэрца свайго не даруе брату свайму праступкаў ягоных.
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 19 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28