bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Matthew 15
Matthew 15
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 16 →
1
Тады прыходзяць да Ісуса Ерузалімскія кніжнікі й фарысэі ды кажуць:
2
Чаму вучні Тваі ня пілнуюцца пераказанага ад старэйшых? Бо ня ўмываюць рук сваіх, калі ядуць хлеб.
3
Ён жа сказаў ім у адказ: чаму і вы ня пілнуецеся прыказаньня Божага дзеля пераказу вашага?
4
Бо Бог загадаў: шануй бацьку твайго і матку; і — хто зьняважае бацьку ці матку, няхай сьмерцяй памрэ. (Вых. 20:12; 21:16)
5
А вы кажаце: калі хто скажа бацьку або матцы: дар, які-б ні быў ад мяне, будзе табе ў карысьць,
6
той можа й не шанаваць бацьку або матку сваю. I адкінулі вы прыказаньне Божае дзеля пераказу вашага.
7
Крывадушныя! Добра прарочыў аб вас Ісая, кажучы:
8
Людзі гэныя блізкія да Мяне вуснамі сваімі і шануюць Мяне языком; сэрца-ж іх далёка ад Мяне.
9
Але дарэмна пакланяюцца Мне, навучаючы навук і запаведзяў чалавечых. (Ісая 29:13)
10
I, прыклікаўшы народ, сказаў ім: слухайце і разумейце:
11
Ня тое, што ўваходзіць у вусны, апаганівае чалавека; але тое, што выходзіць із вуснаў, тое апаганівае чалавека.
12
Тады вучні Яго, прыступіўшыся, сказалі Яму: ці ведаеш, што фарысэі, пачуўшы слова гэтае, згоршыліся?
13
Ён жа сказаў у адказ: усякая расьліна, якую насадзіў не Ацец Мой Нябесны, будзе выкаранена.
14
Пакіньце іх; яны сьляпыя правадыры сьляпых; а калі сьляпы вядзе сьляпога, то абодва ўваляцца ў яму.
15
Пётр жа, адказваючы, сказаў Яму: растлумач нам прыповесьць гэту.
16
Ісус сказаў: няўжо-ж і вы яшчэ не разумееце?
17
Ці-ж яшчэ не разумееце, што ўсё, уваходзячы ў вусны, праходзіць у жывот і выкідаецца вон?
18
А выходзячае з вуснаў — з сэрца выходзіць; гэта апаганівае чалавека:
19
бо з сэрца выходзяць благія думкі, забойствы, чужаложства, блуд, кражы, фальшывае сьведчаньне, ганьбаваньне:
20
гэта апаганівае чалавека. А есьці непамытымі рукамі — гэта не апаганівае чалавека.
21
I, выйшаўшы адтуль, Ісус пайшоў у землі Тырскія і Сыдонскія.
22
I вось жанчына хананэйская, выйшаўшы з тых ваколіц, крычэла Яму, кажучы: зьмілуйся нада мною, Госпадзе, сын Давідаў! дачку маю цяжка мучыць нячысты!
23
Але Ён не адказаваў ёй ні слова. I вучні Яго, прыступіўшыся, прасілі Яго: адпусьці яе, бо яна крычыць за намі.
24
Ён жа сказаў у адказ: Я пасланы толькі да гінучых авец дому Ізраілявага.
25
А яна, прыйшоўшы, кланялася Яму і гаварыла: Госпадзе! памажы мне.
26
Ён жа сказаў у адказ: ня добра ўзяць хлеб ад дзяцей і кінуць сабакам.
27
Яна сказала: так, Госпадзе! Але й сабакі ядуць крошкі, якія падаюць з стала гаспадароў іх.
28
Тады Ісус сказаў ёй у адказ: о, жанчына! вялікая вера твая; няхай станецца табе, як жадаеш. I паздаравела дачка яе ў тую гадзіну.
29
Перайшоўшы адтуль, прыйшоў Ісус да мора Галілейскага і, узыйшоўшы на гару, сеў там.
30
I прыступілася да Яго множства народу, маючы з сабою кульгавых, сьляпых, нямых, калек і многа іншых, і пакідалі іх да ног Ісусавых; і Ён аздараўляў іх.
31
Дык народ дзіваваўся, бачучы нямых гаворачы, калекіх здаровымі, кульгавых ходзячы і сьляпых відзячы, і славіў Бога Ізраілявага.
32
Ісус жа, прыклікаўшы вучняў сваіх, сказаў ім: шкада Мне людзей, што ўжо тры дні знаходзяцца пры Мне, і нечага ім есьці; адпусьціць жа іх ня еўшымі не хачу, каб не аслабелі ў дарозе.
33
I кажуць Яму вучні Яго: скуль нам у пустыні ўзяць гэтулькі хлеба, каб накарміць такую грамаду?
34
Кажа ім Ісус: колькі ў вас хлябоў? Яны-ж сказалі: сем і крыху рыбак.
35
Тады сказаў народу супачыць на зямлі.
36
I, узяўшы сем хлябоў і рыбы ды аддаўшы хвалу, паламаў і даў вучням Сваім, а вучні народу.
37
I елі ўсе і наеліся; і набралі астаткаў сем карабоў поўных.
38
А еўшых было чатыры тысячы душ, апрача жанчын і дзяцей.
39
I, адпусьціўшы народ, і Ён увайшоў у човен і прыбыў у межы Магдальскія.
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 16 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
Recommended Reading
Commentary
Matthew Commentaries
→
Devotional
Matthew Devotional Guide
→
Get This Bible
Belarusian Bible Maley (© , ; у , Унесены Праўкі) Study Bible
→