bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Matthew 27
Matthew 27
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 26
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 28 →
1
Калі-ж настала раніца, ўсе архірэі і старшыні народу мелі нараду аб Ісусе, каб Яго забіць.
2
I, зьвязаўшы Яго, завялі і выдалі Яго Понтыю Пілату, начальніку.
3
Тады Юда, які прадаў Яго, угледзіўшы, што Ён засуджаны, пакаяўшыся, зьвярнуў трыццаць срыбнякоў архірэям і старшыням,
4
кажучы: саграшыў я, прадаўшы кроў нявінную. Яны-ж сказалі яму: што нам да гэтага? глядзі сам.
5
I, кінуўшы срыбнякі ў царкве, ён выйшаў і пайшоў павесіўся.
6
А архірэі, узяўшы срыбнякі, сказалі: нельга класьці іх у скарбонку, бо гэта цана крыві.
7
Зрабіўшы-ж нараду, купілі за іх зямлю ганчара, каб хараніць чужынцаў.
8
Вось чаму і завецца зямля тая зямлёю крыві да таго дня.
9
Тады збылося сказанае праз прарока Ерамію, які кажа: і ўзялі трыццаць срыбнякоў цану Ацэненага, што ацанілі сыны Ізраіля,
10
і далі іх за зямлю ганчара, як сказаў мне Госпад.
11
Ісус-жа стануў перад начальнікам; і спытаўся ў Яго начальнік: Ты Цар Юдэйскі? Ісус сказаў яму: ты кажаш.
12
I, калі абвінавачавалі Яго архірэі і старшыні, Ён нічога не адказваў.
13
Тады кажа Яму Пілат: ня чуеш, колькі сьведчаць проці Цябе?
14
I не адказваў яму ні на адно слова, так што начальнік дужа дзівіўся.
15
На сьвята-ж начальнік меў звычай звальняць народу аднаго вязьня, якога жадалі.
16
Быў тады ў іх вядомы вастрожнік, іменьнем Варавва.
17
І вось, калі яны зыйшліся, сказаў ім Пілат: каго хочаце, каб я вам звольніў: Варавву, ці Ісуса, называнага Хрыстом?
18
Бо ведаў, што прадалі Яго праз завісьць.
19
Калі-ж ён засядаў у судзе, жонка паслала яму сказаць: не рабі нічога Праведніку таму, бо я сягоньня ў-ва сьне многа цярпела дзеля Яго.
20
Але архірэі і старшьші падбілі народ, каб прасілі Варавву, а Ісуса загубілі.
21
Тады начальнік спытаўся ў іх: каго з двох хочаце, каб я вам звольніў? Яны сказалі: Варавву.
22
Пілат кажа ім: што-ж я зроблю з Ісусам, называным Хрыстом? Кажуць яму ўсе: няхай будзе расьпяты!
23
Начальнік сказаў: шго-ж благое зрабіў Ён? Але яны яшчэ мацней крычалі: няхай будзе расьпяты!
24
Пілат, бачучы, што нішто не памагае, а ўзбурэньне павялічваецца, узяў вады і ўмыў рукі перад народам і сказаў: невінаваты я ў крыві Праведніка гэтага; вы глядзіце.
25
I, адказваючы, увесь народ сказаў: кроў Яго на нас і на дзецях нашых!
26
Тады звольніў ім Варавву, а Ісуса, зьбіўшы, выдаў на раскрыжаваньне.
27
Тады жаўнеры начальніка, узяўшы Ісуса да прэторыі, сабралі на Яго цэлую роту.
28
I, разьдзеўшы Яго, апранулі Яму чырвоны плашч;
29
і, сплёўшы вянок з цярніны, узьдзелі Яму на галаву і далі Яму ў правую руку трысьціну; і, становячыся перад Ім на калені, насьмяхаліся з Яго, кажучы: радуйся, Цар Юдэйскі!
30
I плявалі на Яго і, узяўшы трысьціну, білі Яго па галаве.
31
I, калі насьмяяліся з Яго, зьнялі з Яго чырвоны плашч, і адзелі Яго ў адзежы Ягоныя, і павялі Яго на раскрыжаваньне.
32
Выходзячы яны сустрэлі аднаго Кіранэйца, па іменьню Сымона; гэтага прымусілі нясьці крыж Яго.
33
I, прыйшоўшы на месца, называнае Галгофа, што значыць: месца чэрапу,
34
далі Яму піць воцат, зьмяшаны з жоўцяй; і, пакаштаваўшы, не хацеў піць.
35
Расьпяўшы-ж Яго на крыжу, дзялілі адзежы Яго, кідаючы жэрабе; каб збылося сказанае праз прарока: падзялілі адзежы мае і на вопратку маю кінулі жэрабе.
36
І, пасеўшы, пілнавалі Яго там.
37
I зрабілі над галавою Яго надпіс аб віне Яго: гэты ёсьць Ісус, Цар Юдэйскі.
38
Тады раскрыжаваны былі з Ім два разбойнікі: адзін справа, а другі зьлева.
39
Праходзіўшыя-ж міма зьняважалі Яго, ківаючы галавамі
40
і кажучы: Ты, што руйнуеш цэрквы і ў тры дні адбудоўваеш! спасі Сябе Самога! Калі Ты Сын Божы, зыйдзі з крыжа!
41
Падобне-ж і архірэі з кніжнікамі і старшынамі, насьмяхаючыся, казалі:
42
другіх спасаў, а Сябе Самога ня можа спасьці! Калі Ён Цар Ізраіля, няхай цяпер зыйде з крыжа, і мы паверым Яму.
43
Спадзяваўся на Бога, няхай-жа цяпер выбавіць Яго, калі хоча Яго. Бо-ж Ён казаў: Я Сын Божы.
44
Таксама і разбойнікі, раскрыжаваныя разам з Ім, зьняважалі Яго.
45
Ад шостае-ж гадзіны цемра сталася па ўсей зямлі да гадзіны дзявятае.
46
А каля дзявятай гадзіны загаласіў Ісуе моцным голасам: Элі! Элі! лама сабахтані? г. ё.: Божа Мой! Божа Мой! навошта Мяне пакінуў?
47
Некаторыя з тых, што там стаялі, чуючы гэтае, казалі: Ён кліча Ільлю.
48
I ўраз пабег адзін з іх, і, узяўшы губку ды памачыўшы ў воцат і насадзіўшы на трысьціну, даў Яму піць.
49
А другія казалі: чакай; паглядзім, ці прыйдзе Ільля спасаць Яго.
50
Ісус жа, зноў загаласіўшы моцным голасам, аддаў душу.
51
I вось, заслона ў царкве разьдзерлася надвое ад верху да нізу; і зямля затраслася; і скалы патрэскаліся.
52
I магілы расчыніліся; і многа целаў памёршых сьвятых папаўставала.
53
I, выйшаўшы з магіл, па ўваскрасеньні Яго ўвайшлі ў сьвятое места і паказаліся многім.
54
Сотнік-жа і тыя, што з ім вартавалі Ісуса, бачучы трасеньне зямлі і ўсё, што сталася, спалохаліся крэпка і казалі: запраўды, Ён быў Сын Божы.
55
Было тамака, углядаючыся здалёк, многа жанчын, якія йшлі за Ісусам з Галілеі і служылі Яму.
56
Між імі былі Марыя Магдаліна і Марыя, маці Якава і Іосіі, і маці сыноў Завядзеявых.
57
Калі-ж настаў вечар, прыйшоў багаты чалавек з Арыматэі, іменьнем Язэп, каторы таксама быў вучнем Ісуса.
58
Ён, прыйшоўшы да Пілата, прасіў цела Ісусавага. Тады Пілат загадаў аддаць цела.
59
I, узяўшы цела, Язэп абкруціў Яго чыстым палатном;
60
і палажыў Яго ў сваёй новай магіле, якую высек ён у скале; і, прываліўшы вялікі камень да дзьвераў магілы, пайшоў стуль.
61
Былі-ж там Марыя Магдаліна і другая Марыя, каторыя сядзелі насупраць магілы.
62
На другі дзень, што йдзе за пятніцаю, сабраліся архірэі і фарысэі да Пілата
63
і гаварылі: Пане! мы прыпомнілі, што ашуканец той, як быў яшчэ жывы, сказаў: цераз тры дні ўваскрэсну.
64
Дык прыкажы вартаваць магілу да трэцяга дня, каб вучні Яго, прыйшоўшы ўначы, ня ўкралі Яго і не сказалі народу: уваскрос з мёртвых. I будзе апошняе ашуканства горш першага.
65
Пілат сказаў ім: вось вам старожа; ідзеце, вартуйце, як ведаеце.
66
Яны пайшлі і паставілі ля магілы варту і прылажылі да каменя пячаць.
← Chapter 26
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 28 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28