bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Matthew 17
Matthew 17
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 18 →
1
А цераз шэсьць дзён бярэць Ісус Пятра, Якава і Іоана, брата яго, і вядзе іх на гару высокую адных.
2
I перамяніўся перад імі: і зазьяла аблічча Яго, як сонца, адзежа-ж Яго сталася белая, як сьвятло.
3
I вось зьявіліся ім Майсей і Ільля, размаўляючы з Ім.
4
I, азваўшыся, Пётр сказаў Ісусу: Госпадзе! добра нам тут быць; калі хочаш, зробім тут тры палаткі: Табе адну, і Майсею адну, і адну Ільлі.
5
Калі-ж ён яшчэ гаварыў гэтае, сьветлая хмара ацяніла іх; і вось голас із хмары гаворачы: Гэты ёсьць Сын Мой Улюблены, якому спагадаю; Яго слухайце.
6
I, пачуўшы, вучні ўпалі на аблічча сваё і дужа перапужаліся.
7
Але Ісус, падыйшоўшы, дакрануўся да іх і сказаў: устаньце і ня бойцеся!
8
Падняўшы-ж вочы свае, яны нікога ня ўгледзелі апрача аднаго Ісуса.
9
I, калі зыходзілі яны з гары, Ісус загадаў ім, кажучы: н ікому не кажыце пра гэтае відзеньне, дакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсьне з мёртвых.
10
I спыталіся ў Яго вучні Яго: як жа кніжнікі кажуць, што Ільля мусіць прыйсьці раней?
11
Ісус сказаў ім у адказ: Ільля прыйдзе раней і падгатуе ўсё.
12
Я-ж кажу вам, што Ільля ўжо прыйшоў, ды не пазналі яго, а ўчынілі проці яго, што хацелі; так і Сын Чалавечы пацерпіць ад іх.
13
Тады вучні зразумелі, што Ён гаварыў ім пра Іоана Хрысьціцеля.
14
Калі-ж яны прыйшлі да народу, то падыйшоў да Яго чалавек і, сукланіўшы перад ім калені,
15
сказаў: Госпадзе! зьлітуйся над сынам маім, які ў маладзік шалее і цяжка мучыцца; бо часта кідаецца ў вагонь і часта ў ваду.
16
Я прыводзіў яго да вучняў Тваіх, і яны не маглі аздаравіць яго.
17
Ісус жа, адказваючы, сказаў: о род, няверны і распусны! дакуль буду з вамі? дакуль буду цярпець вас? прывядзіце яго да Мяне сюды.
18
I крыкнуў на яго Ісус; і шатан выйшаў з яго; і юнак паздаравеў у тую-ж гадзіну.
19
Тады вучні, прыступіўшыся да Ісуса насамоце, сказалі: чаму мы не маглі выгнаць яго?
20
Ісус жа сказаў ім: праз няверу вашую: бо запраўды кажу вам: калі вы будзеце мець веру, як гарчычнае зерне, і скажаце гарэ гэтай: перайдзі адгэтуль туды, дык яна пяройдзе; і нішто ня будзе немагчыма для вас.
21
Гэты-ж род выганяецца толькі малітваю і постам.
22
У час быцьця іх у Галілеі Ісус сказаў ім: Сын Чалавечы выданы будзе ў рукі чалавечыя;
23
і заб’юць Яго, і на трэці дзень уваскрэсьне. I яны дужа засмуціліся.
24
Калі-ж прыйшлі яны ў Капэрнаум, то падыйшлі да Пятра зьбіральнікі даніны і сказалі: Ці ня дасьць складчыны ваш Вучыцель?
25
Ён кажа: так. I, калі увайшоў у дом, то Ісус папярэдзіў яго, кажучы: як табе здаецца, Сымон? цары зямныя з каго бяруць даніну ці падаткі? ці з сваіх сыноў, ці з чужых?
26
Пётр кажа Яму: з чужых. Ісус сказаў яму: значыць, сыны вольныя;
27
але, каб нам не спакусіць іх, пайдзі на мора, кінь вуду і першую рыбу, якая пападзецца, вазьмі; і, расчыніўшы рот, знойдзеш стацір; вазьмі яго і аддай ім за Мяне і за сябе.
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 18 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28