bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Matthew 6
Matthew 6
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 7 →
1
Глядзеце, не давайце міласьціны вашае перад людзьмі з тым, каб яны бачылі вас, бо тады ня будзе вам нагароды ад Айца вашага, што ў Нябёсах.
2
Дык вось, калі даеш міласьціну, ня трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў школах і на вуліцах, каб выхвалялі іх людзі. Запраўды кажу вам: яны ўжо дастаюць нагароду.
3
У цябе-ж, калі ты дорыш, няхай левая рука твая ня ведае, што робіць правая,
4
каб міласьціна твая была ўтоена, і Ацец твой, які бачыць утоенае, нагародзіць цябе яўна.
5
I калі молішся, ня будзь, як крывадушнікі, якія любяць у школах і на вуглах вуліцаў прыстоіваць молячыся, каб паказацца перад людзьмі. Запраўды кажу вам, што яны ўжо дастаюць нагароду сваю.
6
Ты-ж, калі молішся, увайдзі ў камору тваю і, зачыніўшыся, памаліся Айцу Твайму, які Сам утайне, і Ацец твой, відзячы ўтоенае, нагародзіць цябе яўна.
7
А молячыся не гавары лішняга, як пагане, бо яны думаюць, што ў многаслоўі сваім будуць пачуты.
8
Ня будзьце падобны да іх, бо ведае Ацец ваш, у чым вы маеце патрэбу, раней, чым папросіце ў Яго.
9
Маліцеся-ж вось гэтак: Ойча наш, каторы ёсьць у нябёсах! няхай сьвяціцца імя Тваё;
10
Няхай прыйдзе Царства Тваё; няхай будзе воля Твая, як у небе, так і на зямлі.
11
Хлеб наш штодзенны дай нам сягоньня.
12
I даруй нам даўгі нашыя, як і мы даровуем даўжніком нашым;
13
і ня ўводзь нас у спакушэньне, але захавай нас ад злога. Бо Тваё ёсьць Царства і сіла і слава навекі. Амін.
14
Бо, калі вы даровуеце людзям правіннасьці іх, то і вам даруе Ацец ваш, што ў нябёсах;
15
а калі ня будзеце дароўваць людзям правіннасьцяў іх, то і Ацец ваш не даруе вам вашых правіннасьцяў.
16
Гэтак сама, калі посьціце, ня будзьце панурымі, быццам крывадушнікі; бо яны зьмяняюць сваё аблічча, каб паказацца перад людзьмі, што посьцяць. Запраўды кажу вам, што яны ўжо атрымоўваюць нагароду сваю.
17
А ты, калі посьціш, памаж галаву тваю і ўмый аблічча тваё,
18
каб не перад людзьмі казацца посьцячым, але перад Айцом тваім, што ўтоены, і Ацец твой, бачучы ўтоенае, нагародзіць цябе яўна.
19
Ня зьбірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе моль і іржа нішчыць, і дзе зладзеі падкапываюцца і крадуць;
20
але зьбірайце сабе скарбы на небе, дзе ні моль, ні іржа ня нішчыць, і дзе зладзеі не падкапываюцца і не крадуць.
21
Бо дзе скарб ваш, там будзе й сэрца вашае.
22
Сьветачам цела ёсьць вока. Вось жа, калі вока тваё будзе яснае, то ўсё цела тваё будзе прасьветленае.
23
Калі-ж вока тваё будзе нягоднае, то ўсё цела тваё будзе ў цемры. I вось, калі сьвятло, што ў табе, ёсьць цемра, дык якая-ж цемра сама?
24
Ніхто ня можа служыць двом паном; бо ці першага будзе ненавідзець, а другога любіць, ці першаму пачне спрыяць, а аб другога нядбаць. Ня можаце служыць Богу і маммоне.
25
Вось чаму й кажу вам: ня турбуйцеся дзеля душы вашае, што вам есьці і што піць, ні дзеля цела вашага, у вошта адзецца. Ці-ж душа ня больш за ежу, і цела за адзежу?
26
Паглядзеце на птушак нябесных, што ня сеюць, ня жнуць і ня зьбіраюць да сьвірнаў, і Ацец ваш Нябесны корміць іх; хіба-ж вы ня лепшыя за іх?
27
Дый хто з вас сваёй турботай можа дадаць сабе росту хоць на адзін локаць?
28
I аб адзеньне чаго турбуецеся? Паглядзеце на палявыя лілеі, як яны растуць: не працуюць, не прадуць;
29
а Я кажу вам, што й Салямон у-ва ўсёй славе сваёй не адзяваўся так, як кожная з іх.
30
Калі-ж траву палявую, якая сягоньня ёсьць, а заўтра будзе ўкінена ў печ, Бог гэтак адзявае, дык ці не балей таго вас, малаверныя?
31
Дык вось, ня турбуйцеся й не кажэце: што нам есьць? ці: што піць? ці: ў вошта адзецца?
32
Бо ўсяго гэтага шукаюць пагане, дый Ацец ваш нябесны ведае, што ўсё гэтае вам патрэбна.
33
Шукайце-ж перш царства Божага і праўды Яго, а тое ўсё прыложыцца вам.
34
Дык ня турбуйцеся аб заўтрашні дзень, бо заўтрашні дзень сам будзе турбавацца аб сваё. Годзе для кожнага дня свайго ліха.
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 7 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28