bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Matthew 4
Matthew 4
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 5 →
1
Тады Ісус заведзены быў Духам у пустыню дзеля спакусы ад нячыстага.
2
I, прапасьціўшы сорак дзён ды сорак ночаў, нарэшце захацеў есьці.
3
I прыступіўся да Яго спакусьнік і сказаў: калі Ты Сын Божы, скажы, каб каменьні гэтыя зрабіліся хлебамі.
4
Ён жа адказаў яму: напісана: ня хлебам адным жыць будзе чалавек, але ўсякім словам, выходзячым з вуснаў Божых. (Другазак 8:3)
5
Потым бярэ Яго д’ябал у сьвятое места і стаўляе на крыле храму
6
ды кажа Яму: калі Ты Сын Божы, кінься ўніз, бо напісана: Ангелам Сваім накажа пра Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб не спаткнуўся аб камень нагою Тваею. (Пс. 90:11-12)
7
Ісус сказаў яму: ізноў жа напісана: не спакушай Госпада Бога твайго. (Другазак. 6:16)
8
Ізноў бярэ Яго нячысты на вельмі высокую гару і паказвае Яму ўсе царствы сьвету і славу іх.
9
I кажа Яму: усё гэтае дам Табе, калі ўпаўшы паклонішся мне.
10
Тады Ісус кажа яму: адыйдзі ад Мяне, шатан; бо напісана: Госпаду Богу твайму кланяйся і Яму аднаму служы. (Другазак 6:13)
11
Тады пакідае Яго д’ябал; і вось Ангелы прыступіліся і служылі Яму.
12
Дачуўшыся-ж, што Іоан у вязьніцы, Ісус адыйшоў у Галілею.
13
I, пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і асеў у Капэрнауме прыморскім, у местах Завулонавых і Нэфалімавых,
14
каб збылося сказанае праз прарока Ісаю, які кажа: зямля Завулонава і зямля Нэфалімава, на дарозе прыморскай за Іорданам, Галілея паганская,
15
***
16
народ, седзячы ў цемры, угледзіў сьвятло вялікае, і тым, што сядзелі ў краіне й ценю сьмерці, зазьзяла сьвятло. (Ісая 9:1-2)
17
3 таго часу Ісус пачаў абвяшчаць і казаць: п акайцеся, бо наблізілася царства нябеснае.
18
Праходзячы-ж недалёка мора Галілейскага, Ён убачыў двух братоў, Сымона, называнага Пятром, і Андрэя, брата яго, закідаючых сеткі ў мора, бо яны былі рыбаловы,
19
і кажа ім: ідзеце за Мною, і Я зраблю вас лаўцамі чалавекаў.
20
I яны зараз жа, пакінуўшы сеці, пайшлі за Ім.
21
Ідучы стуль далей, убачыў Ён другіх двух братоў, Якава Завядзеявага і Яна, брата яго, у чаўне з Завядзеем, бацькам іх, праўлючых сеці свае, і паклікаў іх.
22
I яны зараз жа, пакінуўшы човен і бацьку свайго, пайшлі за Ім.
23
I хадзіў Ісус па ўсёй Галілеі, навучаючы ў школах іх і абвяшчаючы Эвангельле царства ды лечучы ўсякую хворасьць і ўсякую немач у людзей.
24
I прайшлі аб Ім чуткі па ўсёй Сырыі, і прыводзілі да Яго ўсіх нядужых, з рознымі хворасьцямі й прыпадкамі, і апанаваных нячыстым, і люнатыкаў, і спараліжаваных, і Ён іх аздараўляў.
25
I йшло за Ім множства народу з Галілеі і Дзесяціградзьдзя і Ерузаліму і Юдэі і з таго боку Іордану.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28