bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Matthew 8
Matthew 8
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 9 →
1
Калі-ж Ён зыйшоў з гары, за Ім пайшло вялікае множства народу.
2
I вось, падыйшоў пракажоны і, кланяючыся Яму, сказаў: Госпадзе! калі хочаш, можаш мяне ачысьціць.
3
I, працягнуўшы руку, Ісус дакрануўся да яго і сказаў: хачу, будзь чысты.
4
I ён ураз жа ачысьціўся ад праказы. I кажа яму Ісус: глядзі, нікому не кажы, але пайдзі пакажыся сьвяшчэніку і прынясі дар, які павялеу Майсей дзеля сьведчаньня ім.
5
Калі-ж увайшоў Ісус у Капэрнаум, падыйшоў да Яго з просьбаю сотнік, кажучы:
6
Госпадзе! хлопец мой ляжыць дома спараліжаваны і страшэнна мучыцца.
7
Ісус кажа яму: Я прыйду і вылячу яго.
8
Сотнік жа ў адказ сказаў: Госпадзе! Я ня варт, каб ты ўвайшоў да мяне пад страху, але скажы адно толькі слова, і паздаравее хлопец мой.
9
Бо і сам я паднявольны чалавек, дый маю пад сабою жаўнераў, і кажу аднаму: пайдзі, і ідзе; і другому: прыйдзі, і прыходзіць; і рабу майму: зрабі тое, і зробіць.
10
Пачуўшы гэтае, Ісус зьдзівіўся і сказаў тым, што йшлі за Ім: запраўды кажу вам: і ў Ізраілю Я не знайшоў гэткае веры.
11
Кажу-ж вам, што многія прыйдуць з усходу і захаду і засядуць за стол з Аўраамам і Ісаакам і Якавам у Царстве Нябесным;
12
а сыны царства будуць укінены ў цемру вонкавую; там будзе плач і скрыгот зубоў.
13
I сказаў Ісус сотніку: ідзі, і, як ты паверыў, няхай так табе будзе. I паздаравеў хлопец яго ў тую-ж гадзіну.
14
I, прыйшоўшы ў дом Пётры, Ісус угледзіў цешчу яго ляжучы ў гарачцы.
15
I дакрануўся да рукі яе, і гарачка пакінула яе, і яна ўстала і служыла ім.
16
Калі-ж надыйшоў вечар, да Яго прывялі шмат людзей, апанаваных злым духам, і Ён выгнаў духаў словам і вярнуў усім хворым здароўе,
17
каб збылося сказанае праз прарока Ісаю, які кажа: Ён узяў на Сябе нашыя нядужасьці і вылячыў хваробы нашыя. (Іеая 53:4)
18
Убачыўшы-ж навокал сябе множства народу, Ісус вялеў вучням Сваім адплыць на той бок.
19
Тады адзін кніжнік, падыйшоўшы, сказаў Яму: Вучыцель, я пайду за Табою, куды-б Ты ні пайшоў.
20
I кажа яму Ісус: лісы маюць норы і птушкі нябесныя гнёзды, а Сын Чалавечы ня мае дзе скланіць галаву.
21
«Другі-ж спасярод вучняў сказаў Яму: Госпадзе! дазволь мне пайсьці і пахаваць бацьку майго.
22
Ісус жа сказаў яму: ідзі за Мною і пакінь мёртвым хаваць сваіх нябожчыкаў.
23
I, калі ўвайшоў Ён у човен, за Ім пайшлі вучні Яго.
24
I вось, узьнялося вялікае ўзрушэньне на моры, ажно хвалі пачалі заліваць човен, а Ён спаў.
25
Тады, прыступіўшыся да Яго, разбудзілі Яго вучні Яго і сказалі: Госпадзе! ратуй нас: гінем!
26
I кажа ім: чаго вы баіцёся, малаверы? Потым, устаўшы, загадаў вятром і мору, і зрабілася вялікая ціша.
27
А людзі дзівіліся й гаварылі: хто гэта, што й вятры і мора слухаюцца Яго?
28
I, калі Ён прыбыў на той бераг у зямлю Гергісінскую, насустрэчу Яму выйшлі з магілы двое апанаваных чартом, страшэнна злыя, так што ніхто не адважаўся праходзіць тэй дарогай.
29
I вось яны закрычэлі, кажучы: што нам і Табе, Ісусе, Сыну Божы? Ці прыйшоў Ты сюды перад часам мучыць нас?
30
Непадалёк жа ад іх пасьвіўся вялікі гурт сьвіней.
31
I дэманы прасілі Яго, кажучы: калі нас выганяеш, то пашлі нас у гурт сьвіней.
32
I Ён сказаў ім: ідзіце. I тыя, выйшаўшы, увайшлі ў гурт сьвінячы. I вось увесь гурт сьвіней кінуўся з кручы ў мора і пагіб у вадзе.
33
Пастухі-ж уцяклі і, прыйшоўшы ў места, расказалі аб усім і аб тых, што ў іх сядзеў нячысты.
34
I вось, усё места выйшла насустрэчу Ісусу і, убачыўшы Яго, прасілі, каб адыйшоў ад межаў іх.
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 9 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28