bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Matthew 26
Matthew 26
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 25
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 27 →
1
I сталася, калі Ісус скончыў усе гэтыя словы, то сказаў да вучняў Сваіх:
2
вы ведаеце, што праз два дні будзе Пасха, і Сын Чалавечы выданы будзе на раскрыжаваньне.
3
Тады сабраліся архірэі і кніжнікі і старшыя з народу на падворак архірэя іменьнем Кайяфа.
4
I ўмовіліся схапіць Ісуса хітрасьцяй і забіць.
5
Але казалі: толькі ня ў сьвята, каб не ўзьнялося абурэньне ў народзе.
6
Калі-ж Ісус быў у Віфаніі, у доме Сымона пракажонага,
7
прыступілася да Яго жанчына з алябастраваю судзінаю з алеем мнагацэнным і паліла Яму на галаву, як ляжаў.
8
Углдезіўшы гэтае, вучні Яго гневаліся, кажучы: на што гэткае марнаваньне?
9
Бо можна было-б прадаць гэты алей за добрую цану і даць убогім.
10
Але Ісус, ведаючы гэтае, сказаў ім: на што робіце прыкрасьць жанчыне? яна добры ўчынак учыніла для Мяне.
11
Бо ўбогіх заўсёды маеце з сабою, а Мяне незаўсёды маеце.
12
Паліўшы алеем гэным цела Маё, яна ўчыніла на пахаваньне Маё.
13
Запраўды кажу вам: дзе будзе абвяшчацца Эвангельле гэтае па ўсім сьвеце, сказана будзе і аб тым, што яна зрабіла, на ўспамін аб ёй.
14
Тады адзін з дванаццацёх, называны Юда Іскарыёт, пайшоўшы да архірэяў,
15
сказаў: што хочаце даць мне, і я вам выдам Яго? Яны вызначылі ему трыццаць срыбнякоў.
16
I з таго часу ён шукаў нагоды, каб выдаць Яго.
17
У першы-ж дзень праснакоў прыйшлі вучні Ісуса і сказалі Яму: дзе хочаш прыгатаваць Табе есьці пасху?
18
Ён жа сказаў: пайдзеце ў места да такога-і-такога і скажэце яму: Вучыцель кажа: час Мой блізкі; у цябе зроблю пасху з вучнямі Маімі.
19
Вучні зрабілі, як загадаў ім Ісус; і прыгатавалі пасху.
20
Калі-ж настаў вечар, Ён узьлёг з дванаццацьма вучнямі.
21
I, калі яны елі, сказаў: запраўды кажу вам, што адзін з вас выдасьць Мяне.
22
I, крэпка засумаваўшы, пачалі гаварыць Яму кожны з іх: ці ня я, Госпадзе?
23
Ён жа сказаў у адказ: той, хто памачыў са Мною руку ў місе, гэты выдасьць Мяне.
24
Бо Сын Чалавечы прыходзе, як напісана аб Ім: але гора таму чалавеку, праз якога Сын Чалавечы прадаецца; ляпей было-б гэтаму чалавеку не радзіцца.
25
Пры гэтым і Юда, што прадаў Яго, сказаў: ці ня, я Равві? Ісус кажа яму: ты сказаў.
26
I, калі яны елі, Ісус, узяўшы хлеб і пабагаславіўшы, паламаў і даваў вучням ды сказаў: прымеце, ешце; гэта ёсьць цела Маё.
27
I, узяўшы чару і аддаўшы хвалу, падаў ім і сказаў: піце з яе ўсе;
28
бо гэта ёсьць кроў Мая новага запавету, якая ліецца за многіх дзеля дараваньня грахоў.
29
Кажу-ж вам, што адгэтуль ня буду піць ад плоду гэтага вінаграднага да таго дня, калі буду піць з вамі новае віно ў царстве АйцаМайго.
30
I, запяяўшы, пайшлі на гару Аліўную.
31
Тады кажа ім Ісус: усе вы спакусіцеся дзеля Мяне ў гэту ноч, бо напісана: паражу пастуха, і расьсеюцца авечкі стада. (Захар 13:7)
32
Па ўваскрасеньні-ж Маім спаткаю вас у Галілеі.
33
А Пётр сказаў Яму ў адказ: калі і ўсе спакусяцца дзеля Цябе, я ніколі не паддамся спакусе.
34
Ісус сказаў яму: запраўды кажу табе, што ў гэту ноч, перш, чымся прапяе певень, тройчы адрачэшся ад Мяне.
35
Кажа Яму Пётр: хаця-б прышлося мне і памерці з Табою, не адракуся ад Цябе. Падобнае гаварылі і ўсе вучні.
36
Тады йдзе з імі Ісус на месца, званае Гефсіманія, і кажа вучням: пасядзеце тут, пакуль Я пайду памалюся там.
37
I, узяўшы з Сабою Пятра і абодвух сыноў Завядзеявых, зачаў тужыць і сумаваць.
38
Тады кажа ім Ісус: тужыць душа Мая аж да сьмерці: пабудзьце тут і ня сьпіце са Мною.
39
I, адыйшоўшыся трохі, упаў на аблічча Сваё, маліўся і гаварыў: Ацец Мой! Калі магчыма, няхай абміне Мяне чара гэтая; аднак, не як Я хачу, але як Ты.
40
I прыходзіць да вучняў і знаходзіць іх у сьне, дый кажа Пятру: гэтак не маглі вы і аднае гадзіны ня спаць са Мною?
41
Ня сьпіце і маліцеся, каб ня ўпасьці ў спакусу. Дух бадзёры, цела-ж нядужае.
42
I зноў, адыйшоўшыся другі раз, маліўся, кажучы: Ацец Мой! калі ня можа чара гэтая абмінуць Мяне, каб Мне ня піць яе, няхай станецца воля Твая!
43
I, прыйшоўшы, знаходзіць іх ізноў у сьне; бо ў іх вочы абцяжэлі.
44
I, пакінуўшы іх, адыйшоўся ізноў і маліўся трэці раз, мовіўшы тое-ж слова.
45
Тады прыходзіць да вучняў Сваіх і кажа ім: вы ўсё яшчэ сьпіцё і спачываеце; вось настаў час, і Сын Чалавечы выдаецца ў рукі грэшнікаў.
46
Устаньце, пойдзем: вось прыходзе той, што прадае Мяне.
47
I, калі яшчэ гаварыў Ён, вось прыйшоў Юда, адзін з дванаццацёх, і з ім множства народу з мячамі ды каламі, ад архірэяў і старшых народных.
48
Прадаючы-ж Яго, даў ім знак, сказаўшы: каго я пацалую, той і ёсьць; бярэце Яго.
49
I ўраз, падыйшоўшы да Ісуса, сказаў: радуйся, Равві! і пацалаваў Яго.
50
А Ісус сказаў яму: дружа, чаго ты прыйшоў? Тады падыйшлі і ўзлажылі рукі на Ісуса і ўзялі Яго.
51
I вось, адзін з быўшых з Ісусам, выцягнуўшы руку, дастаў меч свой і, ударыўшы слугу архірэявага, адсек яму вуха.
52
Тады кажа яму Ісус: вярні меч твой на яго месца; бо ўсе, узяўшыя меч, ад мяча загінуць.
53
Ці думаеш, што Я не магу цяпер упрасіць Айца Майго, і Ён ня дасьць Мне балей дванаццацёх легіонаў Ангелаў?
54
Ды як жа збудзецца напісанае, што гэта мусіць стацца?
55
У той час сказаў Ісус народу: быццам на разбойніка выйшлі вы з мячамі ды каламі браць Мяне; кожны дзень сядзеў я з вамі, навучаючы ў сьвятыні, і вы ня бралі Мяне.
56
Гэтае-ж усё сталася, каб збыліся пісаньні прарокаў. Тады ўсе вучні, пакінуўшы Яго, паўцякалі.
57
А ўзяўшыя Ісуса завялі Яго да Кайяфы, архірэя, куды сабраліся кніжнікі і старшыні.
58
Пётр жа сьледаваў за Ім здалёк да падворка архірэйскага; і, увайшоўшы ў сярэдзіну, сеў з слугамі, каб бачыць канец.
59
Архірэі і старэйшыны ды ўвесь сынэдрыон шукалі фальшывых сьвядоцтваў проці Ісуса, каб забіць Яго.
60
I не знайшлі; і, хаця многа фальшывых сьведкаў прыходзіла, не знайшлі. Уканцы прыйшлі два фальшывыя сьведкі
61
і сказалі: Ён казаў: магу зруйнаваць царкву Божую і ў тры дні збудаваць яе.
62
I, устаўшы, архірэй сказаў Яму: Ты нічога не адказваеш? Што яны проці Цябе сьведчаць?
63
Ісус маўчаў. I архірэй сказаў Яму: заклінаю Цябе Богам жывым, скажы нам, ці Ты Хрыстос, Сын Божы?
64
Ісус кажа яму: ты сказаў; да таго кажу вам: адгэтуль убачыце Сына Чалавечага, седзячы з правага боку сілы і ідучы на воблаках нябесных.
65
Тады архірэй разьдзер адзежы свае і сказаў: Ён блюзьніць: на што нам яшчэ сьведкі? вось жа цяпер вы чулі хулу Яго.
66
Як вам здаецца? Яны-ж сказалі ў адказ: варт сьмерці.
67
Тады плявалі Яму ў аблічча і тузалі Яго; другія-ж білі Яго па шчоках
68
ды казалі: адгадай, Хрыстос, хто ўдарыў Цябе?
69
А Пётр сядзеў вонках на падворку, і падыйшла да яго служка ды сказала: і ты быў з Ісусам Галілеянінам.
70
Але ён адрокся перад усімі, сказаўшы: ня ведаю, што ты гаворыш.
71
Калі-ж ён выходзіў за вароты, убачыла яго другая, ды кажа быўшым там: гэты быў з Ісусам Назарэем.
72
I ён ізноў адрокся, прысягаючыся, што ня ведае чалавека гэтага.
73
Крыху паждаўшы падыйшлі туды стаяўшыя там і сказалі Пятру: запраўды, ты з іх, бо і гутарка твая выдае цябе.
74
Тады ён зачаў клясьціся і бажыцца, што ня ведае гэтага чалавека. I ўраз-жа запяяў певень.
75
I прыпомніў Пётр сказанае яму Ісусам, як гаварыў: перш, чымся певень прапяе, тройчы адрачэшся ад Мяне. I, выйшаўшы вонкі, плакаў горка.
← Chapter 25
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 27 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28