bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Matthew 24
Matthew 24
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 23
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 25 →
1
I, выйшаўшы, Ісус ішоў ад сьвятыні; і прыступіліся вучні Яго, манючыся паказаць Яму будынкі сьвятыні.
2
Ісус жа сказаў ім: ці бачыце ўсё гэтае? Запраўды кажу вам: не астанецца тут каменя на камені: усё будзе зьнішчана.
3
Калі-ж сядзеў Ён на гарэ Аліўнай, прыступіліся да Яго вучні насамоце і спыталіся: скажы нам, калі гэтае станецца, і які знак Твайго прыходу і сканчэньня сьвету?
4
Ісус сказаў ім у адказ: сьцеражэцеся, каб хто не падмануў вас,
5
бо многія прыйдуць пад імем Маім і будуць гаварыць: я Хрыстос, — і шмат каго падмануць.
6
Таксама пачуеце пра войны і ваенныя чуткі. Глядзеце, ня трывожцеся: бо ўсё гэта мусіць стацца; але гэта яшчэ не канец.
7
Бо паўстане народ на народ і царства на царства; і будуць галады, моры і зямлітрасеньні па мясцох.
8
Усё-ж гэнае — пачатак гора.
9
Тады будуць выдаваць вас на мукі й забіваць вас; і зьненавідзяць вас усе народы за імя Маё.
10
I тады спакусяцца многія; і адзін аднаго будуць выдаваць і ненавідзець адзін аднаго.
11
І многія фальшывыя прарокі паўстануць і многіх падмануць.
12
I ад памнажэньня грэху шмат у каго асьцюдзянее любоў.
13
Хто-ж вытрывае да канца, спасецца.
14
I абвяшчаць будуць Эвангельле царства па ўсім сьвеце дзеля сьвядоцтва ўсім народам; і тады прыйдзе канец.
15
Дык вось, калі ўбачыце агіду спусташэньня, аб якой сказаў прарок Даніла, што паўстане на сьвятым месцы, (чытаючы няхай разумее):
16
тады, хто ў Юдэі, няхай бягуць у горы;
17
і хто на страсе, той няхай ня зыходзіць узяць што-небудзь з дому свайго.
18
I хто ў полі, той няхай не варочаецца назад узяць вопратку сваю.
19
Гора-ж цяжарным і кормячым грудзьмі ў тыя дні.
20
Малецеся-ж, каб ня прышлося ўцякаць вам зімою, ці ў суботу.
21
Бо тады будзе вялікая туга, якой ня было ад пачатку сьвету аж дагэтуль і ня будзе.
22
I калі-б не скараціліся тыя дні, то не спаслося-б ніводнае цела: але дзеля выбраных скароцяцца тыя дні.
23
Тады, калі хто скажа вам: вось тут Хрыстос, ці там, — ня верце.
24
Бо паўстануць фальшывыя Хрысты і фальшывыя прарокі і дадуць вялікія знаменьні і цуды, каб падмануць, калі магчыма, і выбраных.
25
Вось Я наперад сказаў вам.
26
Дык, калі скажуць вам: вось Ён у пустыні, — ня выходзьце; вось Ён у пакоях, — ня верце.
27
Бо, як бліскавіца выходзіць з усходу і відаць да захаду, так будзе прыход Сына Чалавечага.
28
Бо абы дзе быў труп, тамака зьбяруцца і арлы.
29
I ўраз-жа пасьля тугі дзён гэных сонца зьмеркне, і месяц ня дасьць сьвятла свайго, і зоры спадуць з неба, і сілы нябесныя ўзварухнуцца.
30
Тады зьявіцца знак Сына Чалавечага на небе, і тады заплачуць усе пляменьні зямныя і ўгледзяць Сына Чалавечага ідучы на воблаках нябесных з сілаю і славаю вялікаю.
31
I пашле Ангелаў сваіх з гучным голасам трубным, і зьбяруць выбраных Яго ад чатырох вятроў, ад краю нябес да краю іх.
32
Ад смакоўніцы вазьмеце прыклад: калі галіны яе робяцца ўжо мяккімі і пускаюць лісьцё, дык ведаеце, што блізка лета.
33
Гэтак і вы, калі ўбачыце ўсё гэтае, дык ведайце, што блізка пры дзьвярох.
34
Запраўды кажу вам: не праміне род гэты, як усё гэтае станецца.
35
Неба й зямля прамінуць; але словы Мае не прамінуць.
36
Аб дні-ж тым і гадзіне ніхто ня ведае, навет і ангелы нябесныя, а толькі Ацец Мой адзін.
37
Але, як было ў дні Ноя, так будзе і ў прыход Сына Чалавечага.
38
Бо, як у дні перад патопам елі, пілі, жаніліся й ішлі замуж, да таго дня, як увайшоў Ной у карабель,
39
і ня думалі, пакуль ня прыйшоў патоп і ня зьнішчыў усіх: так будзе і ў прыход Сына Чалавечага.
40
Тады будуць у полі двое: адзін бярэцца, а другі пакідаецца.
41
Дзьве мелючыя ў жорнах: адна бярэцца, а другая пакідаецца.
42
Дык ня сьпіце, бо ня ведаеце, у якую гадзіну Госпад ваш прыйдзе.
43
Вам жа тое вядома, што, калі-б ведаў гаспадар дому, у якую варту прыйдзе злодзей, дык ня спаўбы і ня даў-бы падкапацца пад дом свой.
44
Дзеля гэтага і вы будзьце гатовы; бо Сын Чалавечы прыйдзе ў гадзіну, у якую ня думаеце.
45
Хто-ж верны й разумны раб, што яго гаспадар паставіў над слугамі сваімі, каб даваць ім у пару есьці?
46
Шчасьлівы той слуга, якога гаспадар ягоны, прыйшоўшы, знойдзе, што робіць гэтак.
47
Запраўды кажу вам, што над ўсею маемасьцяй сваёй паставіць его.
48
Калі-ж гэны благі слуга скажа ў сэрцы сваім: ня хутка прыйдзе гаспадар мой,
49
і пачне біць сяброў сваіх ды есьці й ціць з п’яніцамі, —
50
то прыйдзе гаспадар слугі таго ў дзень, у які ён не чакае, і ў гадзіну, у якую ня думае,
51
і адлучыць яго і пакладзе яму адну долю з крывадушнікамі; там будзе плач і скрыгот зубоў.
← Chapter 23
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 25 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28