bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Matthew 9
Matthew 9
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 10 →
1
I, увайшоўшы ў човен, Ён перанлыў назад і прыйшоў у сваё места.
2
I вось, прынесьлі да Яго спараліжаванага, ляжучы на пасьцелі. I, бачучы веру іх, Ісус сказаў спараліжаванаму: мацуйся, дзіця! адпускаюцца табе грахі тваі.
3
Ды вось некаторыя з кніжнікаў сказалі самы ў сабе: Ён блюзьніць.
4
Ісус жа, бачучы думкі іх, сказаў: на што благое ў сэрцах вашых?
5
Бо што лягчэй сказаць: адпускаюцца табе грахі, ці сказаць: устань ды хадзі?
6
Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі (кажа тады спараліжаванаму), устань, вазьмі пасьцель тваю і йдзі ў дом твой.
7
I, устаўшы, узяў пасьцель сваю ды пайшоў у дом свой.
8
Народ жа, бачыўшы гэтае, дзівіўся і славіў Бога, даўшага такую ўладу людзям.
9
I, праходзячы адтуль, Ісус убачыў чалавека, седзячы ля мытніцы, званага Мацьвеем, і кажа яму: ідзі сьледам за Мною. I, устаўшы, ён пайшоў за Ім.
10
I сталася, як Ісус сядзеў за сталом у доме, дык вось многа мытнікаў і грэшнікаў прыйшлі і паселі за стол з Ім і вучнямі Яго.
11
I, убачыўшы тое, фарысэі сказалі вучням Яго: чаму Вучыцель ваш есьць і п’ець з мытнікамі і грэшнікамі?
12
Ісус жа, начуўшы гэтае, сказаў Ім: не здаровым патрэбен лекар, а хворым.
13
Пайдзеце, наўчыцеся, што значыць: міласьці хачу, а ня жэртвы, бо Я прыйшоў не справядлівых, але грэшнікаў клікаць да пакаяньня. (Осія 6:6)
14
Тады прыходзяць да Яго вучні Іоанавы і кажуць: чаму мы і фарысэі посьцім шмат, а Тваі вучні ня посьцяць?
15
I сказаў ім Ісус: ці-ж могуць сумаваць сыны вясельнага дому, пакуль з імі жаніх? Але настануць дні, калі забяруць ад іх жаніха, і тады будуць пасьціць.
16
I ніхто старое вопраткі ня лапіць новаю латкаю, бо новапрышытае аддзярэцца, і дзіра будзе яшчэ большая.
17
I ня ўліваюць віна маладога ў старыя мяхі, бо разрываюцца мяхі, і віно выцякае, і мяхі гінуць; але віно маладое ўліваюць у новыя мяхі, і захоўваецца тое і другое.
18
Калі Ён гутарыў з імі гэтак, падыйшоў да Яго нейкі начальнік і, пакланіўшыся Яму, кажа: дачка мая толькі што сканала, але прыйдзі, узлажы на яе руку Тваю, і яна ажыве.
19
I, устаўшы, пайшоў за ім Ісус і вучні Яго.
20
I вось, жанчына, якая дванаццаць гадоў хварэла на крывацечу, падыйшла ззаду і дакранулася да краю вопраткі Яго,
21
бо яна думала сабе: як толькі дакрануся да вопраткі Яго, паздаравею.
22
Ісус жа, аглянуўшыся і ўгледзіўшы яе, кажа: мацуйся, дачка! вера твая выратавала цябе. I жанчына гэная з тае пары паздаравела.
23
I тады прыйшоў Ісус у дом начальніка і, угледзіўшы жалейнікаў і ўзварушаных людзей,
24
сказаў ім: разыдзецеся; бо ня ўмерла дзяўчатка, але сьпіць. I сьмяяліся з Яго.
25
Калі-ж людзей вывелі, Ён, увайшоўшы, узяў яе за руку, і дзяўчатка ўстала.
26
I разыйшлася чутка аб тым на ўсёй гэнай зямлі.
27
Калі Ісус ішоў адтуль, за Ім пайшлі два сьляпыя і клікалі Яго, кажучы: памілуй нас, Ісус, Сын Давідаў.
28
Калі-ж Ён прыйшоў у дом, сьляпыя прыступіліся да Яго. I кажа ім Ісус: ці верыце вы, што Я магу гэтае зраоіць? Яны адказваюць: але, Госпадзе!
29
Тады Ён дакрануўся да вачэй іх і сказаў: няхай паводле веры вашае станецца вам.
30
I расчыніліся вочы іх. I Ісус пагразіў ім: глядзіце, каб ніхто ня ведаў.
31
А яны, выйшаўшы, абвясьцілі аб Ім па ўсёй гэнай зямлі.
32
Калі-ж тыя выходзілі, то прывялі да Яго чалавека нямога, апанаванага нячыстым.
33
І, калі дэман быў выгнаны, нямы загаварыў, і народ дзівіўся, кажучы: ніколі не здаралася гэткае ў Ізраілю.
34
А фарысэі гаварылі: імем князя дэманаў выганяе Ён злых духаў.
35
I хадзіў Ісус па ўсіх местах і вёсках, навучаючы па школах і абвяшчаючы Эвангельле Царства і зьнімаючы ўсякую хворасьць і ўсякую немач у людзей.
36
Гледзячы на грамады народу, Ён пашкадаваў іх, што былі змогшыся і расьцярушаныя, быццам авечкі без пастуха.
37
Тады кажа вучням Сваім: жніво багатае, ды работнікаў мала.
38
Дык прасеце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво сваё.
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 10 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28