bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Matthew 23
Matthew 23
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 22
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 24 →
1
Тады Ісус прамовіў да народу і вучняў Сваіх
2
і сказаў: на Майсеявым пасадзе паселі кніжнікі і фарысэі.
3
Дык усё, чаго скажуць вам дзяржацца, дзяржыцеся й рабеце, але не рабеце паводле ўчынкаў іх, бо яны гавораць і ня робяць.
4
Бо вяжуць ёрмы цяжкія і непасільныя і ўскладаюць на плечы людзям; а самы ня хочуць і пальцам крануць іх.
5
Усе-ж учынкі свае яны робяць дзеля таго, каб бачылі іх людзі; пашыраюць філяктэрыі свае і павялічаюць полы вопраткі сваей,
6
ды любяць першыя месцы на банкетах і першыя лавы ў сынагогах,
7
і вітаньні на рынку, і каб людзі называлі іх: вучыцель, вучыцель!
8
А вы не называйцеся вучыцелямі: бо адзін у вас Вучыцель — Хрыстос; усе-ж вы браты.
9
I айцом сабе не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Ацец, Каторы на нябёсах.
10
I не называйцеся настаўнікамі; бо адзін у вас Настаўнік — Хрыстос.
11
Большы з вас няхай будзе вам за слугу.
12
Бо хто ўзвышае сябе, той паніжаны будзе, а хто паніжае сябе, той будзе ўзвышаны.
13
Гора вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што зачыняеце Царства Нябеснае перад людзьмі; бо самы не ўваходзіце і тых, што хочуць увайсьці, не дапускаеце.
14
Гора вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што зьядаеце дамы ўдоў і няшчыра доўга моліцеся; за гэта дастанеце цяжэйшы прысуд.
15
Гора вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што абходзіце мора й сушу, каб навярнуць хоць аднаго; і, калі гэта здарыцца, робіце яго сынам геенны, удвая горшым за вас.
16
Гора вам, правадыры сьляпыя, якія кажаце: калі хто прысягае царквою, гэта нічога, а калі хто прысягае золатам царквы, дык вінаваты.
17
Неразумныя і сьляпыя! што балей? Золата, ці царква, асьвячаючая золата?
18
I калі хто прысягне жэртвенікам, гэта нічога, а калі хто прысягне жэртваю, што на ім, то вінаваты.
19
Неразумныя і сьляпыя! што балей? Жэртва, ці жэртвенік, што асьвячае жэртву?
20
Дык той, хто прысягае жэртвенікам, прысягае і ім, і ўсім, што на ім.
21
I хто прысягае царквою, прысягае ёю і жывучымі у ёй.
22
I хто прысягае небам, прысягае пасадам Божым і Седзячым на ім.
23
Гора вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што даецё дзесяціну з мяты, аніжу і кміну, ды пакінулі найважнейшае ў законе: суд і міласьць і веру; гэтае трэба было рабіць, дый гэнага не пакідаць.
24
Правадыры сьляпыя, што камара адцэджваеце, а вярблюда глытаеце!
25
Гора вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што ачышчаеце чару і місу зьверху, а ўсярэдзіне поўны драпежнасьці і няпраўды.
26
Фарысэй сьляпы! ачысьці перш сярэдзіну чары і місы, каб чыстыя былі і зьверху.
27
Гора вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што робіцеся падобнымі да памаляваных трунаў, якія звонку здаюцца харошымі, а ўсярэдзіне поўны касьцей трупаў і рознае нечысьці.
28
Гэтак і вы звонку здаецёся людзям сьвятымі, а ўсярэдзше поўны крывадушнасьці і беззаконьня.
29
Гора вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што будуеце магілы прарокам і прыхарошываеце памятнікі сьвятым,
30
і кажаце: калі-б мы былі ў дні айцоў нашых, то ня былі-б супольнікамі іх у крыві прарокаў.
31
Гэткім чынам вы самыя проці сябе сьведчыце, што вы сыны тых, якія забівалі прарокаў.
32
Дапаўняйце-ж меру айцоў вашых.
33
Зьмеі, плод яхідніны! як унікнеце вы асуджэньня ў геенну?
34
Вось, дзеля гэтага Я пасылаю да вас прарокаў і людзей мудрых і кніжнікаў; і вы іншых заб’ецё і раскрыжуеце, а іншых будзеце біць у школах вашых і гнаць з места да места.
35
Няхай жа падзе на вас уся кроў сьвятая, пралітая на зямлі, ад крыві Авеля сьвятога да крыві Захара, сына Варахіінавага, каторага вы забілі між царквою і жэртвенікам.
36
Запраўды кажу вам, што ўсё гэтае прыйдзе на род гэты.
37
Ерузалім, Ерузалім, забойца прарокаў, каменьмі пабіваючы пасланых да цябе! Колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка зьбірае птушанят сваіх пад крыльлі, і вы не захацелі.
38
Вось жа астаецца вам дом ваш пусты.
39
Бо кажу вам: ня будзеце бачыць Мяне ад сяньня, дакуль ня скажаце: багаслаўлены, хто йдзе ў імя Госпада.
← Chapter 22
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 24 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28