bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Matthew 14
Matthew 14
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 15 →
1
У той час Ірад тэтрарх пачуў чуткі пра Ісуса
2
і сказаў слугам сваім: гэта Іоан Хрысьціцель; ён уваскрос з мёртвых, і дзеля гэтага цуды дзеюцца праз яго.
3
Бо Ірад, захапіўшы Іоана, зьвязаў яго і пасадзіў у вязьніцу за Ірадзіяду, жонку Філіпа, брата свайго.
4
Бо Іоан казаў яму: ня гожа табе мець яе.
5
I хацеў забіць яго, але баяўся народу: бо яго мелі за прарока.
6
У дзень жа нарадзін Ірада дачка Ірадзіяды скакала пасярод іх і дагадзіла Іраду.
7
Дзеля гэтага ён пакляўся ёй даць, чаго-б ні папрасіла.
8
Яна-ж, падвучаная маткай сваёй, сказала: дай мне тут на талерцы галаву Іоана Хрысьціцеля.
9
I засумаваў цар, але з увагі на прысягу і на супачываўшых побач з ім сказаў даць.
10
I паслаў адсячы галаву Іоану ў вязьніцы.
11
І прынесьлі галаву яго на талерцы і далі дзяўчыне, а яна занесла матцы сваёй.
12
Вучні-ж яго, прыйшоўшы, узялі цела яго й пахавалі яго; і пайшлі паведаміць Ісуса.
13
I, пачуўшы, Ісус паплыў стуль на чаўне ў пустыннае месца адзін; і народ, пачуўшы тое, пайшоў за Ім з местаў пехатою.
14
I, выйшаўшы, Ісус угледзіў множства людзей і пашкадаваў іх і аздаравіў нядужых.
15
Калі-ж настаў вечар, прыступіліся да Яго вучні Ягоныя і сказалі: пустыня тутака, дый час ужо позны; пусьці народ, каб яны пайшлі ў сёлы і купілі сабе ежы.
16
Але Ісус сказаў ім: ня трэба ім ісьці: вы дайце ім есьці.
17
Яны-ж кажуць Яму: у нас тут толькі пяць хлябоў і дзьве рыбы.
18
Ён сказаў: прынясеце іх Мне сюды.
19
I сказаў народу супачыць на траве і, узяўшы пяць, хлябоў і дзьве рыбы, глянуў на неба, пабагаславіў і, паламаўшы, даў хлеб вучням, а вучні народу.
20
I елі ўсе і насыціліся; і назьбіралі астаткаў дванаццаць карабоў поўных.
21
А еўшых было каля пяці тысячаў душ, апрача жанчын і дзяцей.
22
I тады-ж загадаў Ісус вучням Сваім увайсьці ў човен і плысьці перш за Яго на другі бок, пакуль Ён адпусьціць народ.
23
I, адпусьціўшы народ, Ён узыйшоў на гару памаліцца насамоце; і ўвечары астаўся там Адзін.
24
А човен ужо быў пасярэдзіне мора, і яго кідалі хвалі, бо вецер быў праціўны.
25
У чацьвёртую-ж старожу ночы пайшоў да іх Ісус, ідучы па моры.
26
I вучні, угледзіўшы Яго, ідучы па моры, спалохаліся і гаварылі: гэта здань. I ад страху закрычэлі.
27
Але Ісус ураз загаварыў з імі і сказаў: бадрыцеся; гэта Я; ня бойцеся.
28
Пётр сказаў Яму ў адказ: Госпадзе! Калі гэта Ты, скажы мне йсьці да Цябе па вадзе.
29
Ён жа сказаў: ідзі. I, выйшаўшы з чаўна, Пётр пайшоў па вадзе, каб падыйсьці да Ісуса.
30
Але, бачачы моцны вецер, спужаўся і, пачаўшы тануць, закрычэў: Госпадзе, спасі мяне!
31
Ісус ураз жа працягнуў руку, падтрымаў яго і кажа яму: малаверны! Чаму ты сумляваўся?
32
I, калі ўвайшлі яны ў човен, вецер заціх.
33
А быўшыя ў чаўне падыйшлі, пакланіліся Яму і сказалі: запраўды, Ты Сын Божы!
34
I, пераплыўшы, прыйшлі ў зямлю Генісарэцкую.
35
I людзі тамтэйшыя, пазнаўшы Яго, паслалі ў-ва ўсю ваколіцу тую і прынесьлі да Яго ўсіх хворых.
36
I прасілі Яго, каб толькі дакрануцца да краю вопраткі Яго; і, каторыя дакрануліся, паздаравелі.
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 15 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28