bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Matthew 28
Matthew 28
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 27
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
1
Калі прыйшла субота, у час сьвітаньня першага дня тыдня, прыйшла Марыя Магдаліна і другая Марыя паглядзець магілу.
2
I вось сталася вялікае трасеньне зямлі; бо Ангел Гасподні, зыйшоўшы з неба, прыступіўшы, адваліў камень ад дзьвераў магілы і сядзеў на ім.
3
Выгляд яго быў, як бліскавіца, і вопратка яго белая, як сьнег.
4
I ад страху прад ім задрыжэлі вартаўнікі і зрабіліся як няжывыя.
5
Ангел-жа, адказваючы жанчынам, сказаў: ня бойцеся; бо ведаю, што вы шукаеце Ісуса расьпятага.
6
Яго няма тут: Ён уваскрос, як і сказаў. Хадзеце, паглядзеце месца, дзе ляжаў Госпад,
7
і пайдзеце хутчэй, скажэце вучням Ягоным, што Ён ускрос з мёртвых і вось апярэдзіць вас у Галілеі; там Яго ўбачыце. Вось я сказаў вам.
8
I, выйшаўшы борзда з магілы, яны з страхам і радасьцяй вялікай пабеглі апавясьціць вучняў Яго.
9
Калі-ж яны ішлі апавясьціць вучняў Яго, дык вось Ісус спаткаў іх і сказаў: радуйцеся! I яны, прыступіўшыся, абнялі ногі Яго і пакланіліся Яму.
10
Тады кажа ім Ісус: ня бойцеся; ідзіце, апавясьціце братоў Маіх, каб ішлі ў Галілею; і там яны ўбачаць Мяне.
11
Калі-ж яны ішлі, то некаторыя з вартаўнікоў, пайшоўшы ў места, абвясьцілі архірэям усё, што сталася.
12
I тыя, сабраўшыся з старшынямі і зрабіўшы нараду, далі даволі грошай жаўнерам
13
і сказалі: скажэце, што вучні Яго, прыйшоўшы ўначы, укралі Яго, калі мы спалі.
14
І, калі чутка аб гэтым дойдзе да Начальніка, мы пераканаем яго і вас учынім бясьнечнымі.
15
Яны, узяўшы грошы, зрабілі, як іх навучылі; і разышлося слова гэтае між Юдэямі да сёньняшняга дня.
16
А адзінаццаць вучняў пайшлі ў Галілею на гару, куды сказаў ім Ісус.
17
I, убачыўшы Яго, пакланіліся Яму; іншыя-ж сумляваліся.
18
I, падыйшоўшы, Ісус прамовіў да іх: дадзена Мне ўсякая ўлада на небе і на зямлі.
19
Дык ідзеце, навучайце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа,
20
навучаючы іх выпаўняць усё, што Я сказаў вам; і вось Я з вамі ў-ва ўсе дні да сканчэньня веку. Амін.
← Chapter 27
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28