bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Matthew 3
Matthew 3
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 4 →
1
У тыя дні прыходзіць Іоан Хрысьціцель, навучаючы ў пустыні Юдэйскай
2
і кажучы: пакайцеея, бо наблізілася царства нябеснае.
3
Бо ён той, пра якога сказаў прарок Ісая: голас гукаючага ў пустыні: гатуйце дарогу Госпаду, простымі рабеце сьцежкі Яму. (Ісая 40:3)
4
Сам жа Іоан меў адзеньне з вярблюдавага валосься і скураны пояс на паясьніцы сваёй, а ядою яго была шаранча і дзікі мёд.
5
Тады Ерузалім ды ўся Юдэя і ўсе ваколіцы Іорданскія выходзілі да яго
6
і хрысьціліся ў яго ў Іордане, спавядаючыся з грахоў сваіх.
7
Убачыўшы-ж многа фарысэяў і садукеяў, якія ішлі да яго хрысьціцца, сказаў ім: плод яхіднавы! Хто навучыў вас уцякаць ад будучага гневу?
8
Учыніце-ж плады, дастойныя пакаяньня,
9
і ня думайце гаварыць у думках сваіх: бацька ў нас Аўраам; бо кажу вам, што Бог можа з каменьняў гэтых падняць дзяцей Аўрааму.
10
Ужо й сякера ля караня дзярэў ляжыць: кожнае дрэва, якое не дае плоду, ссякаюць і кідаюць у агонь.
11
Я хрышчу вас у вадзе ў пакаяньне, але той, што йдзе за мною, дужэйшы за мяне, я ня варт нясьці вобуй Яго. Ён будзе хрысьціць вас у Духу Сьвятым і ў вагні.
12
Лапата Яго ў руцэ Яго, і Ён ачысьціць гумно сваё і зьбярэ пшаніцу сваю ў сьвіран, а салому спаліць агнём неўгасаючым.
13
Тады прыходзіць Ісус з Галілеі на Іордан да Іоана хрысьціцца ў яго.
14
Іоан жа ўстрымліваў Яго, кажучы: мне трэба хрысьціцца ў Цябе, а Ты прыходзіш да мяне.
15
Але Ісус сказаў яму ў адказ: пакінь цяпер; бо гэтак нам належыць выпаўніць усякую праўду. Тады Іоан дапускае Яго.
16
I, ахрысьціўшыся, Ісус зараз жа выйшаў з вады, і вось расчыніліся Яму нябёсы, і ўгледзіў Іоан Духа Божага, Каторы зыходзіў, як галуб, і спускаўся на Яго.
17
I вось голас з неба гаворачы: Гэты ёсьць Сын Мой улюблены, якому спагадаю.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28