bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Matthew 7
Matthew 7
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 8 →
1
Ня судзіце, каб ня былі асуджаны.
2
Бо якім судом судзіце, такім будзеце суджаны; і якою меркаю мераеце, гэткаю і вам адмераюць.
3
I што ты глядзіш на сучок у воку брата твайго, а палена ў сваім воку не адчуваеш?
4
Ці як скажаш брату свайму: дай, я выму сучок з вока твайго, а вось у тваім воку палена?
5
Крывадушнік! Дастань перш палена з вока твайго і тады ўгледзіш, як дастаць сучок з вока брата твайго.
6
Не давайце сьвятога сабакам і ня кідайце пэрлаў сваіх перад сьвіньнямі, каб не патапталі іх нагамі сваімі і, адвярнуўшыся, не разарвалі вас.
7
Прасеце, і будзе вам дадзена; шукайце і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам.
8
Бо кожны, хто просіць, дастае, і хто шукае, знаходзіць, і хто стукаенца, таму адчыняць.
9
Ці ёсьць між вамі чалавек, у якога сын калі папросіць хлеба, ён даў бы яму камень?
10
I калі папросіць рыбы, даў бы яму зьмяю?
11
Дык, калі вы, будучы благімі, умееце даваць добрае дзецям вашым, тым балей Ацец ваш, што ў Нябёсах, дасьць добрае просячым у Яго.
12
Вось жа ўсё, што хочаце, каб вам рабілі людзі, дык тое рабеце і вы ім; бо гэта закон і прарокі.
13
Уваходзьце праз цесныя вароты, бо шырокі вароты і вольны той шлях, што вядуць да загубы, і шмат хто йдзе імі;
14
бо цесны вароты і вузкі той шлях, што вядуць у жыцьцё, і вельмі мала хто знаходзіць іх.
15
Сьцеражэцеся ілжывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечай скуры, а ў сярэдзіне яны ваўкі драпежныя.
16
Па пладох іх пазнаеце іх. Ці зьбіраюць з цярноўніка вінаград, або з асоту фігі?.
17
Гэтак усякае добрае дрэва дае і плады добрыя, а благое дрэва дае і плады благія.
18
Ня можа дрэва добрае даваць благіх пладоў, ні благое дрэва даваць добрых пладоў.
19
Усякае дрэва, што не даець добрага плоду, ссякаюць і кідаюць у агонь.
20
Дык па пладох іх пазнаеце іх.
21
Ня ўсякі, хто кажа Мне: Госпадзе! Госпадзе!, увойдзе ў царства Нябеснае, а той, хто выпаўняе волю Айца Майго, што ў Нябёсах.
22
Многія скажуць Мне ў той дзень: Госпадзе, Госпадзе! Ці не Тваім іменьнем мы прарочылі? і ці не Тваім іменьнем выганялі дэманаў і ці не Тваім іменьнем многія цуды чынілі?
23
I тады скажу ім: Я ніколі ня ведаў вас; адыйдзецеся ад Мяне, вы, што чыніце беззаконьне.
24
Вось жа кожнага, хто слухае словы Мае гэтыя і выпаўняе іх, прыраўную да чалавека мудрага, які пабудаваў дом свой на камені.
25
I пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падулі вятры і паімчаліся на дом той; і ён ня ўпаў, бо быў пастаўлены на камені.
26
А ўсякі, хто слухае словы Мае і не выпаўняе іх, падобны да чалавека неразумнага, які пабудаваў дом свой на пяску.
27
I пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падулі вятры і наляглі на дом той, і ён заваліўся, і была вялікая руіна яго.
28
I, калі Ісус скончыў гэтыя словы, народ дзівіўся з Яго вучэньня,
29
бо Ён вучыў, як той, хто мае ўладу, ды ня так, як кніжнікі й фарысэі.
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 8 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28