bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Matthew 12
Matthew 12
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 13 →
1
У той час праходзіў Ісус у суботу засеянымі палямі; вучні Яго пачулі голад ды пачалі зрываць калосьсе і есьці.
2
Фарысэі-ж, угледзіўшы гэтае, сказалі Яму: вось вучні Тваі робяць, чаго ня гожа рабіць у суботу.
3
Ён жа сказаў ім: ці-ж вы ня чыталі, што зрабіў Давід, калі захацеў есьці сам і быўшыя з ім?
4
Як ён увайшоў у дом Божы і еў хлябы ахвярныя, якіх не належала есьці ні яму, ні быўшым з ім, а толькі адным сьвяшчэнікам?
5
Яшчэ ці-ж ня чыталі вы ў законе, што ў суботы сьвяшчэнікі ў царкве парушаюць суботу, аднак бязьвінныя?
6
Кажу-ж вам, што тут ёсьць вялікшы за царкву.
7
Калі-б вы разумелі, што значыць: міласьці хачу, а ня жэртвы, то не асудзілі-б бязьвінных. (Осія 6:6)
8
Бо Сын Чалавечы ёсьць гаспадар і суботы.
9
I, адыйшоўшы адтуль, увайшоў Ён у школу іх.
10
I вось там быў чалавек сухарукі. I спыталіся у Ісуса, каб абвінаваціць Яго: ці гожа аздараўляць у суботу?
11
Ён жа сказаў ім: хто з вас, маючы адну аўцу, калі яна ў суботу ўпадзе ў яму, ня возьме яе і ня выцягне?
12
На колькі-ж лепшы чалавек за аўцу? Значыць, можна ў суботу рабіць дабро.
13
Тады кажа гэнаму чалавеку: выцягні руку тваю! I той выцягнуў: і сталася яна здаровая, як другая.
14
Фарысэі-ж, выйшаўшы, змаўляліся проці Яго, як бы загубіць Яго. Але Ісус, ведаючы, пайшоў адтуль.
15
I пайшло сьледам за Ім множства народу, і Ён аздараўляў іх усіх.
16
I забараніў ім выяўляць Яго,
17
каб збылося сказанае праз прарока Ісаю, які кажа:
18
Вось юнак Мой, Якога Я выбраў, Улюблены Мой, Якому спагадае душа Мая. Узлажу Дух Мой на Яго, і абвесьціць народам суд.
19
Ня будзе сварыцца, ані загалосіць, і ніхто не пачуе на вуліцах голасу Яго.
20
Трысьціны надломанай не пераломіць і лёну тлеючага не загасіць, пакуль ня дасьць суду перамогі.
21
I ў імя Яго будуць спадзявацца народы. (Ісая 42:1-4)
22
Тады прывялі да Яго апанаванага злым духам сьляпога й нямога, і аздаравіў яго, так што сьляпы й нямы стаў гаварыць і бачыць.
23
I дзівіўся ўвесь народ і гаварыў: ці ня гэта сын Давідаў?
24
Фарысэі-ж, пачуўшы гэтае, сказалі: Ён выганяе злых духаў ня йначай, як сілаю Вэльзэвула, князя злых духаў.
25
Але Ісус, ведаючы думкі іх, сказаў ім: усякае царства, разьдзяліўшыся само ў сабе, апусьцее; і ўсякае места, ці дом, разьдзяліўшыся сам у сабе, ня ўстоіць.
26
I калі злы дух злога духа выганяе, то ён разьдзяліўся сам у сабе: як можа ўстайць царства яго?
27
I, калі Я сілаю Вэльзэвула выганяю нячыстых духаў, то чыею сілаю сыны вашыя выганяюць? Вось чаму яны будуць вам судзьдзямі.
28
А калі Я Духам Божым выганяю нячыстых, то, значыцца, прыйшло да вас царства Божае.
29
Або як можа хто ўвайсьці ў дом асілка і абрабаваць рэчы яго, калі раней ня зьвяжа асілка і тады абрабуе дом яго.
30
Хто не са Мною, той проці Мяне; і хто ня зьбірае са Мною, той марна траціць.
31
Дзеля гэтага кажу вам: усякі грэх і ганьбаваньне даруюцца чалавекам, а ганьбаваньне Духа не даруецца чалавекам.
32
Калі хто скажа слова на Сына Чалавечага, даруецца яму; калі-ж хто скажа на Духа Сьвятога, не даруецца яму ні ў гэтым веку, ні ў будучым.
33
Або прызнайце дрэва добрым і плод яго добрым, або прызнайце дрэва благім і плод яго благім, бо дрэва пазнаецца паводле плоду.
34
Родзе гадавы! як вы можаце гаварыць добрае, калі вы благія? бо ад паўнаты сэрца гавораць вусны.
35
Добры чалавек з добрага скарбу сэрца выносіць добрае, а благі чалавек з благога скарбу выносіць благое.
36
Кажу-ж вам, што за ўсякае пустое слова, якое скажуць людзі, дадуць яны адказ у дзень суду.
37
Бо паводле слоў сваіх будзеш апраўданы і наводле слоў сваіх будзеш засуджаны.
38
Тады некаторыя з кніжнікаў і фарысэяў сказалі: Вучыцель! хацелася-б нам ад Цябе знак бачыць.
39
Ён жа сказаў ім у адказ: род лукавы й чужаложны шукае знакоў, і знакі ня будуць дадзены яму, апрача знаку Іоны прарока.
40
Бо, як Іона быў у чэраве кіта тры дні і тры ночы, так і Сын Чалавечы будзе ў сэрцы зямлі тры дні і тры ночы.
41
Мужы Ніневійскія ўстануць на суд з родам гэтым і засудзяць яго, бо яны пакаяліся ад навукі Іоны; і вось тут больш, чым Іона.
42
Царыца паўднёвая паўстане на суд з родам гэтым і засудзіць яго, бо яна прыходзіла з краю зямлі паслухаць мудрасьці Салямонавай; і вось тут больш, чым Салямон.
43
Калі нячысты дух выйдзе з чалавека, то блукаецца на бязводзьдзі, шукаючы супакою, і не знаходзіць.
44
Тады кажа: вярнуся ў дом мой, адкуль я выйшаў. I, прыйшоўшы, знаходзіць яго незанятым, вымеценым і прыбраным.
45
Тады йдзе й бярэ з сабою сем другіх духаў, горшых за яго, і, увайшоўшы, жывуць там; і для чалавека таго апошняе бывае горш першага. Так будзе і з гэтым родам благім.
46
Калі-ж Ён яшчэ гаварыў да народу, вось маці Яго і браты Яго стаялі вонках, хочучы гаварыць з Ім.
47
I нехта сказаў Яму: вось маці Твая і браты Тваі стаяць вонках, хочучы гаварыць з Табою.
48
Ён жа сказаў у адказ гаварыўшаму: хто маці Мая? хто браты Маі?
49
I, паказаўшы рукою Сваею на вучняў Сваіх, сказаў: вось маці Мая і браты Мае;
50
бо хто будзе выпаўняць волю Айца Майго, што ў нябёсах, той Мне брат і сястра і маці.
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28